Раніцай 28 студзеня 2026 года ў 04:30 у цэху аміяк-3 спынена выдача аміяку для замены некарэктна працуючага прыбора КВП.
Цэх аміяк-3 працягвае працаваць.
Таксама карыстаючыся спрыяльнай зменай умоў надвор'я, зрабілі прыпынак цэха аміяк-4 для выканання рамонтных работ па ўстараненню выяўленых дэфектаў, якія з'яўляюцца следствам моцных маразоў.
Выкананне рамонтных работ будзе суправаджацца кароткачасовым спальваннем гаручых рэчываў на факельнай устаноўцы, што прадугледжана тэхналагічным рэгламентам.
Падставаў для занепакоенасці ў жыхароў горада, а таксама пагрозы экалогіі няма.