Менш чым за год ажыццявілася рэалізацыя гэтага прэферэнцыйнага інвестыцыйнага праекта, дзякуючы якому унітарнае прадпрыемства ўжо сёння атрымлівае 2000 кг вуглевадароду за гадзіну. І старт гэтаму вытворчаму шляху, урачыста перарэзаўшы стужку, далі генеральны дырэктар ААТ "Гродна Азот" Ігар Ляшэнка, дырэктар УП "АзотХімФортыс" Андрэй Клімавец, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення перспектыўнага развіцця і інвестыцый — начальнік упраўлення перспектыўнага развіцця канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Мленік і старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько.
Выступаючы з прывітальным словам, Ігар Ляшэнка адзначыў:
— Устаноўка па вытворчасці вуглекіслаты дазваляе сёння на 100 працэнтаў забяспечыць патрэбы рэспублікі ў гэтым прадукце. Праект быў рэалізаваны ў кароткія тэрміны і сёння ён мае высокую ступень аўтаматызацыі. Жадаю кіраўніцтву ўнітарнага прадпрыемства атрымліваць запланаваны прыбытак і з поўнай адказнасцю падыходзіць да эксплуатацыі ўстаноўкі.
Як распавёў Андрэй Клімавец, «АзотХімФортыс» скарыстаўся льготамі, якія прадстаўляюцца дзяржавай дзякуючы новаму закону аб інвестыцыях. Гэты праект уключаны ў мэтавы план сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі Беларусь, зацверджаны Саветам Міністраў. Інвестыцыйныя затраты на рэалізацыю праекта склалі 20 мільёнаў рублёў, 2/3 з якіх прафінансаваны доўгатэрміновым крэдытам ААТ "Банк Развіцця". Акрамя таго, сацыяльны эфект рэалізаванага праекта — дадаткова створаныя працоўныя месцы.
Таксама да азотаўцаў звярнуўся Юрый Сянько. Ён павіншаваў прысутных з 1 Мая і падкрэсліў:
— Прадпрыемствам узята новая планка, якая дасць магчымасць замясціць імпартны вуглевадарод, які закупляецца да гэтага за межамі нашай краіны. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заўсёды гаворыць аб неабходнасці мець сваё для таго, каб ні ад каго не залежаць.
На мерапрыемстве была прадстаўлена прадукцыя, у вытворчасці якой выкарыстоўваецца вуглекіслата "АзотХімФортыса". Напрыклад, газаваныя напоі. Госці маглі правесці іх дэгустацыю і асабіста ўпэўніцца ў якасці сыравіны нашага ўнітарнага прадпрыемства.