Адкрыла мерапрыемства падзея, што стала традыцыйнай, — ушанаванне супрацоўнікаў, годна прадставіўшых прадпрыемства ў перыяд планавых вучэнняў па мабілізацыйнай гатоўнасці, і ўручэнне ім памятных сувеніраў ад прадпрыемства. У ходзе збораў хімікі атрымалі граматы і падзякі ад кіраўнікоў ваенных падраздзяленняў, дзе праходзілі падрыхтоўку. Гэта яскравы прыклад гарманічнага спалучэння высокага прафесіяналізму і грамадзянскай адказнасці супрацоўнікаў ААТ «Гродна Азот», якія атрымліваюць заслужаную ацэнку не толькі ўнутры калектыву, але і па-за межамі прадпрыемства. Генеральны дырэктар Ігар Ляшэнка зрабіў акцэнт на ключавых прынцыпах карпаратыўнай культуры: кожны работнік ААТ «Гродна Азот» без выключэння — незалежна ад пасады, спецыяльнасці і сферы дзейнасці — з’яўляецца візітнай карткай завода.
Падзяку ад прадпрыемства заслужана атрымалі:
Віталь Свістун — майстар па абслугоўванні электрапрыбораў цэха карбамід-2,
Максім Галоўня — слесар цэха РІА КІПіА ПААУМ,
Кірыл Цякала — начальнік змены цэха ВЭН,
Дзяніс Каростэй — апаратчык піралізу цэха ВЭН,
Яраслаў Кукліс — слесар-рамонтнік цэха ГАС,
Уладзімір Вараноў — электразваршчык ручной зваркі цэха ГАС,
Алег Сілівонік — начальнік змены цэха капралактам-2,
Андрэй Чашуйка — машыніст кампрэсарных установак цэха капралактам-2,
Дзмітрый Болтрукевіч — слесар па рамонце абсталявання цеплавых сетак кацельнага цэха,
Дзмітрый Унук — электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання ЦРОЭ,
Валерый Ванскі — слесар-электрык ЦРОЭ,
Дзмітрый Крывда — электраманцёр па рамонце абмотак і ізаляцыі ЦРОЭ,
Максім Жаўранак — аператар ДПУ цэха аміяк-4.
У адказным слове аператар ДПУ цэха аміяк-4 Максім Жаўранак адзначыў, што войска стала для яго не чарговым этапам біяграфіі, а каштоўнай сістэмай каардынат, якая на доўгія гады задала правільную траекторыю развіцця, грамадзянскага станаўлення і прафесійнай сталасці. Армейская школа фарміруе сабранасць, уменне прымаць правільныя рашэнні ва ўмовах высокай адказнасці, што з’яўляецца апорай прафесіяналізму не толькі ў ваенных умовах, але і ў вытворчым асяроддзі, дзе ад дакладнасці дзеянняў аператара залежыць бесперабойнасць усяго тэхналагічнага працэсу.
Клопат пра чалавека працы — найважнейшы вектар палітыкі прадпрыемства. Намеснік генеральнага дырэктара па сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай рабоце Дзмітрый Габрыельчык прадставіў справаздачу аб дзейнасці сацыяльнай сферы за першае паўгоддзе бягучага года. У цяперашні момант ідзе актыўная рэарганізацыя работы і структуры МСЧ, ажыццяўляецца планамернае абнаўленне асноўных фондаў, арганізавана сістэмнае навучанне і павышэнне кваліфікацыі медработнікаў, што дазваляе ўводзіць у пералік паслуг новыя відыновыя віды медыцынскай дапамогі.
Значным напрамкам застаецца жыллёвая палітыка прадпрыемства — вядзецца сістэмная работа з тымі, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Рэалізуецца праект мадэрнізацыі інжынерных сетак будынка інтэрната па вуліцы Белуша, 22-1, які накіраваны на стварэнне ўмоў для камфортнага пражывання маладых спецыялістаў, каб тыя, хто робіць першыя крокі ў прафесіі, адчувалі надзейны тыл і ўвагу з боку прадпрыемства.
У актыўную фазу ўступіў аздараўленчы перыяд: санаторый «Жамчужына» і турыстычная база «Хімік» прымаюць работнікаў прадпрыемства і членаў іх сем’яў, прапаноўваючы розныя варыянты адпачынку і аздараўлення — ад актыўных відаў дзейнасці да аднаўленчых працэдур. Першая змена ў выхаваўча-аздараўленчым лагеры «Купалінка» ўжо сабрала 200 дзяцей, для якіх арганізавана насычаная праграма, адпачынак арганічна спалучаецца з пазнавальнымі актыўнасцямі. Галоўны акцэнт у гэтым сезоне зроблены на прафарыентацыі — службы прадпрыемства праводзяць у лагеры сістэмную работу: у гульнявой і даступнай форме расказваюць дзецям пра прэстыжнасць прафесій на хімічнай вытворчасці, знаёмяць з тонкасцямі спецыяльнасцяў, якія сёння запатрабаваныя на заводзе, дапамагаюць юнаму пакаленню ўбачыць за звыклымі назвамі цэхаў і ўстановак захапляльны свет высокіх тэхналогій і рэальных дасягненняў. Такія сустрэчы — гэта інвестыцыя ў будучыню.
Спецтэхніка сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Лаздуны-Агра» прыведзена ў поўную гатоўнасць, праведзены неабходныя рэгламентныя работы, за кожным камбайнам замацаваны вопытныя спецыялісты. Аднак тэхнічная гатоўнасць — толькі палова поспеху. Генеральны дырэктар Ігар Ляшэнка акцэнтаваў увагу на прынцыпова важным моманце: неабходна сфарміраваць страхавы запас механізатараў, каб у пікавыя перыяды ўборачнай ні адзін агрэгат не прастойваў з-за чалавечага фактару. Пры пазітыўнай ацэнцы бягучых паказчыкаў сельскагаспадарчай сферы Ігар Васільевіч падкрэсліў: дасягнутыя аб’ёмы не павінны прысыпляць пільнасць. Настаў час пераходзіць на камерцыйныя рэйкі, працаваць на канчатковы фінансавы вынік. Любыя меры сацыяльнай падтрымкі павінны грунтавацца на эканамічна ўстойлівым падмурку, і «Лаздуны-Агра» — не выключэнне.
Аналіз праведзенай ідэалагічнай работы выявіў шэраг тэндэнцый: пры арганізацыі для калектыву мерапрыемстваў, разлічаных на розныя катэгорыі супрацоўнікаў — ад маладых спецыялістаў да ветэранаў прадпрыемства — нярэдка ад структурных падраздзяленняў на гэтыя падзеі дэлегуюцца адны і тыя ж людзі, у той час як значная частка калектыву застаецца па-за ўвагай. Такі падыход абясцэньвае саму ідэю выхаваўчай работы і не дае магчымасці ахапіць усіх, каму гэтыя сустрэчы адрасаваны. Асобным пунктам павесткі стаў аналіз правапарушэнняў, учыненых работнікамі прадпрыемства і запрошаных на Савет прафілактыкі. Генеральны дырэктар падкрэсліў, што ў пытаннях прафілактыкі і чалавечых адносін няма месца фармалізму, і звярнуўся да кіраўнікоў падраздзяленняў і цэхкамаў: «Людзей трэба ведаць: чым яны жывуць і чым дыхаюць, што іх трывожыць і што радуе. Цэхкам павінен быць сувязным звяном, якое своечасова адчувае напружанне і дапамагае яго зняць».
Намеснік генеральнага дырэктара — дырэктар філіяла «Завод Хімвалакно» Аляксей Стрэчань прадставіў калегам разгорнутую ацэнку выканання планаў работ і пастаўленых задач за першае паўгоддзе бягучага года. У сваім дакладзе ён адзначыў, што даведзеныя і індыкатыўныя паказчыкі ў большасці сваёй выконваюцца, аднак вытворчы працэс патрабуе пастаяннай гнуткасці: аператыўная карэкціроўка вядзецца з улікам дынамічна змяняючайся абстаноўкі як на ўнутраным, так і на знешніх рынках. Аляксей Стрэчань падкрэсліў, што сёння на прадпрыемстве праводзіцца сістэмная работа па прасоўванні прадукцыі, і тут ключавым драйверам сталі змяненне схем продажаў і актыўнае асваенне новых рынкаў збыту, што не проста пашырае геаграфію прысутнасці, а дае прырост трываласці ўсяму вытворчаму працэсу, робячы яго менш уразлівым да знешніх ваганняў.
Дакладваючы аб выніках комплекснай праверкі цэха электразабеспячэння, галоўны інжынер філіяла Яраслаў Шанайда даў станоўчую ацэнку падраздзяленню і адзначыў: калі раней наяўныя заўвагі выклікалі занепакоенасць, то сёння карціна змянілася — колькасць парушэнняў і недахопаў у параўнанні з праведзенай раней праверкай зведзена да мінімуму, а заўвагі, выяўленыя ў мінулы раз, прыняты да выканання і ўстаранены. Па словах галоўнага інжынера, сёння ў цэху наладжана рытмічная работа, значны аб’ём мерапрыемстваў выкананы ўласнымі сіламі персаналу — без прыцягнення падрадных арганізацый. Гэта сведчыць не толькі пра высокую кваліфікацыю і адказнасць калектыву, але і пра беражлівае, гаспадарскае стаўленне да даверанага абсталявання.