Прадукцыя ААТ "Гродна Азот" сумесі карбаміда-аміячныя КАС і філіяла "Завод Хімвалакно" ніткі поліамідныя тэкстураваныя BCF — у ліку пераможцаў конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі".
Конкурс рэалізуецца Дзяржстандартам Рэспублікі Беларусь у рамках Праграмы "100 лепшых тавараў Расіі" ў мэтах павышэння экспартных магчымасцей і іміджу беларускай прадукцыі на расійскім рынку і падтрымкі беларускіх вытворцаў, якія выпускаюць канкурэнтаздольныя тавары. Старшыня Дзяржстандарта Алена Маргунова і кіраўнік Расстандарта Антон Шалаеў уручылі ўзнагароды лаўрэатам. У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Дзмітрый Гарошка, галоўны інжынер філіяла "Завод Хімвалакно" Яраслаў Шанайда.