Сёння, 24 жніўня, для правядзення планавага рамонту абсталявання будуць спыненыя цэх аміяк-3 і цэх карбамід-3.
Пры спыненні цэха аміяк-3 з мэтай утылізацыі гаручых рэчываў, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу, рэгламентам прадугледжана яго спальванне на факельнай устаноўцы. Пасля вызвалення ўсіх стадый вытворчасці ад гаручых газаў іх спальванне на факельнай устаноўцы спыняецца.
Пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма.