230013, Гродзенская вобл., г. Гродна, пр-т Касманаўтаў, 100
med.azot.by
Медыка-санітарная частка з'яўляецца структурным падраздзяленнем ААТ «Гродна Азот».
У склад МСЧ уваходзіць паліклініка на 250 наведванняў у змену, стаматалагічнае аддзяленне і 3 здраўпункты.
Галоўная задача калектыву МСЧ — паляпшэнне здароўя работнікаў прадпрыемства, зніжэнне захворвання, смяротнасці, першаснага выхаду на інваліднасць на аснове далейшага павышэння якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі, узмацненні прафілактычнай накіраванасці, фарміраванні здаровага ладу жыцця.
Работа медыка-санітарнай часці грунтуецца на кансалідацыі намаганняў усіх медыцынскіх работнікаў, цесным узаемадзеянні з установамі аховы здароўя г.Гродна, рэалізацыі сацыяльных гарантый дзяржавы ў галіне аховы здароўя. Работа МСЧ накіравана на аказанне кваліфікаванай медыцынскай дапамогі на дашпітальным этапе рабочым і служачым ААТ «Гродна Азот», прымацаваным арганізацыям і ветэранам прадпрыемства.