Завадское радыё "Голас хіміка" выходзіць у эфір на пляцоўцы ААТ "Гродна Азот" тры разы на тыдзень па панядзелках, серадах, пятніцах; на пляцоўцы філіяла «Завод Хімвалакно» — два разы на тыдзень па аўторках і чацвяргах.
Карэспандэнт і дыктар радыё — Іна Буткевіч
Час эфіру:
ААТ «Гродна Азот» — 11:00 і 21:00 (паўторы ранішняй перадачы)
Філіял «Завод Хімвалакно» — 14:00
Выпускі перадач радыё "Голас хіміка" стартуюць з паведамленняў аб найбольш істотных фактах са сферы палітыкі (рубрыка "Тыдзень Прэзідэнта"), эканамічнай сітуацыі і грамадскага жыцця Рэспублікі Беларусь ("Навіны краіны"), навін Гродзенскага рэгіёну і горада Гродна ("Жыццё рэгіёну") і найбольш значных карпаратыўных навін.
Праграма ўключае ў сябе тэматычныя рубрыкі («Вытворчы калейдаскоп», «Нашы людзі», «Тэрыторыя навуковых ведаў», «Урокі гісторыі», «Шлях да духоўнасці», «Псіхалогія — коратка пра галоўнае», «Наша здароўе», «Актуальна», «Класічная музыка ў кантэксце сучаснасці», «Класічная музыка ў кантэксце сучаснасці» і іншае), інфармармацыйныя матэрыялы, якія даслалі арганізацыі горада ( ІМПЗ,АУС, установы аховы здароўя), музычныя віншаванні з асабістымі знамянальнымі падзеямі і датамі, аб'явы.
Кантакты
Аддзел камунікацый Адрас: праспект Касманаўтаў, 100, корпус 115 (цэх сувязі), 4-ты паверх. E-mail: okm@azot.by