У адпаведнасці з «Напрамкамі развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1959-1969 гады» Пастановай Савета Міністраў СССР ад 10.04.1959 №379 быў зацверджаны пералік найбуйнейшых будоўляў краіны на чарговае сямігоддзе, куды ўвайшло і стварэнне Беларускага азотна-тукавага завода (АТЗ) у горадзе Гродна.
У кастрычніку 1960 года было пачата будаўніцтва часовых дапаможных збудаванняў, а праз год — створана дырэкцыя завода, які будуецца. Першапачаткова прадугледжвалася стварэнне вытворчасцей аміяку (магутнасцю 167 тыс. тон у год), слабой азотнай кіслаты (240 тыс. тон у год), карбаміду (70 тыс. тон у год) і аміячнай салетры (313 тыс. тон у год).
3 снежня 1963 года лічыцца «днём нараджэння» прадпрыемства: гродзенскі АТЗ выпусціў першую прадукцыю — аміячную салетру.
У студзені 1965 года былі ўведзены ў эксплуатацыю першыя лініі цэхаў аміяк-1 і карбамід-1, а ў студзені 1967 года — другая лінія цэха аміяк-1.
Другі этап развіцця прадпрыемства ўключаў у сябе будаўніцтва другой чаргі вытворчасцей аміяку магутнасцю 218 тысяч тон у год (сакавік 1970 г.), карбаміду магутнасцю 180 тысяч тон у год (чэрвень 1971 г.) і першай чаргі вытворчасці капралактаму магутнасцю 60 тысяч тон у год ( красавік 1970 г.).
У кастрычніку 1970 года Гродзенскі азотна-тукавы завод пераўтвораны ў Гродзенскі хімічны камбінат з прысваеннем яму імя С. А. Прытыцкага, а ў маі 1975 года — у Гродзенскае вытворчае аб'яднанне «Азот» імя С. А. Прытыцкага.
Трэці этап развіцця звязаны з будаўніцтвам буйнатанажных цэхаў па вытворчасці аміяку магутнасцю 450 тысяч тон у год (май 1979 г.) і карбаміду магутнасцю 330 тысяч тон у год (кастрычнік 1979 г.), у значнай ступені больш аўтаматызаваных, чым пабудаваныя раней.
Лістапад 1981 года — здадзена ў эксплуатацыю вытворчасць капралактаму другой чаргі магутнасцю 60 тысяч тон у год.
Красавік 1985 года — уведзены ў дзеянне цэх аміяк-4 магутнасцю 450 тыс. тон у год.
Чэрвень 1986 года — пачаў даваць прадукцыю цэх карбамід-4 магутнасцю 330 тыс. тон у год.
Ліпень 1992 года — замест карбаміду крышталічнага пачата вытворчасць раствору карбаміду, які ўжываецца для выраба вадкіх азотных угнаенняў (КАС).
Снежань 1993 года — замест аміячнай салетры пачата вытворчасць КАС.
Жнівень 1994 года — наладжаны выпуск гідраксіламінсульфату крышталічнага.
Ліпень 1996 года — на базе выведзенага з эксплуатацыі цэха аміяк-2 арганізавана вытворчасць метанолу-сырцу.
Снежань 1998 года — у адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай імпартазамяшчэння цэх метанолу-сырцу быў пераарыентаваны на вытворчасць метанолу-рэктыфіката магутнасцю 45 тыс.тон у год.
Жнівень 2000 года — Гродзенскае вытворчае аб'яднанне «Азот» пераўтворана ў Гродзенскае вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «ДВА Азот», а яшчэ праз два гады — у адкрытае акцыянернае таварыства «Гродна Азот».
Кастрычнік 2007 года — прадпрыемства пачало выпускаць паліва біядызельнае — метылавыя эфіры тлустых кіслот рапсавага алею.
Чэрвень 2008 года — здадзена ў эксплуатацыю ўстаноўка па вытворчасці вуглекіслаты вышэйшай якасці магутнасцю 24 тысячы тон у год.
Лістапад 2008 года — пачата эксплуатацыя газатурбіннай электрастанцыі магутнасцю 16 МВт, з верасня 2009 года выкарыстоўваецца і другая аналагічная ГТЭС.
Чэрвень 2010 года — уведзена ў эксплуатацыю ўстаноўка акіслення цыклагексану вытворчасці капралактаму 1-й чаргі.
Лістапад 2010 года — у выніку рэканструкцыі цэха карбамід-3, нараўне з прыляраваным карбамідам, пачата вытворчасць карбаміду грануляванага.
Лістапад 2013 — створана рамонтна-унітарнае прадпрыемства «Азот Рэм Буд».
1 снежня 2013 года — на базе двух аўтатранспартных і аднаго чыгуначнага цэхаў створана транспартнае ўнітарнае прадпрыемства «АзотСпецТранс».
15 жніўня 2015 года — на базе вытворча-тэхналагічнага комплексу «Хімвалакно» створана адасобленае падраздзяленне філіял «Завод Хімвалакно» ААТ «Гродна Азот».
Студзень 2015 года — васямнаццаць структурных падраздзяленняў сацыяльнай сферы абедзвюх тэхналагічных пляцовак ААТ «Гродна Азот» аб'яднаны ў адзіную даччыную арганізацыю СУП «АзотСэрвіс».
Студзень 2016 года — з арганізацыйнай структуры ААТ «Гродна Азот» выключаны цэх хімічных прадуктаў, упраўленне па вытворчасці і рэалізацыі тавараў народнага спажывання і цэх тавараў народнага спажывання філіяла «Завод Хімвалакно». На іх базе ствараецца ўнітарнае прадпрыемства «АзотХімФортыс».
Снежань 2016 — у сувязі са змяненнем вытворчай праграмы па выпуску крышталічнага капралактаму ў 2017 годзе скарочана аддзяленне крышталізацыі цэха капралактам першай чаргі.
Люты 2017 — арганізаваны цэх па РВА КІПіА (начальнік цэха Ю.А. Адзярэйка) і цэх па рамонце і абслугоўванні кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі вытворчасці капралактаму (РыА КІПіА ПК).
Снежань 2017 года — арганізаваны цэх па рамонце і абслугоўванні кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі вытворчасці аміяку, азотных угнаенняў і метанолу (РыА КІПіА ПААУМ).
Студзень 2018 года — арганізавана ўпраўленне па рэалізацыі будаўніцтва азотнага комплексу, падпарадкавана намесніку генеральнага дырэктара па капітальным будаўніцтве.
Люты 2019 — пушчаны новы цэх па вытворчасці азотнай кіслаты і вадкіх азотных угнаенняў (1200 тон у суткі).
У гэты ж час у выкананне рашэння наглядальнай рады ААТ «Гродна Азот» згодна з пратаколам пасяджэння ад 04.01.2019 №1 з 01.02.2019 арганізаваны цэх азотнай кіслаты і карбамідна-аміячнай сумесі (цэх АК і КАС). У складзе цэха АК і КАС арганізавана аддзяленне азотнай кіслаты, аддзяленне кампрэсіі, аддзяленне нейтралізацыі і карбамідна-аміячнай сумесі.
Сёння ААТ «Гродна Азот» уваходзіць у склад найбольш буйных хімічных прадпрыемстваў краіны, якія ўтвараюць аснову яе нафтахімічнага комплексу.
На працягу шэрага апошніх гадоў прадпрыемства працуе ўстойліва, выконваючы і перавыконваючы ўсе асноўныя прагнозныя паказчыкі. Яго прадукцыя адрозніваецца гарантавана высокай якасцю, стабільна запатрабавана як на ўнутраным, так і на сусветным рынках. Таварны знак ААТ «Гродна Азот» мае міжнароднае прызнанне, зарэгістраваны ў многіх краінах.
Прапануем пазнаёміцца з прадпрыемствам дня сённяшняга і ўбачыць захапляльныя кадры з міні-фільма.
ГІГАНТУ ХІМІЧНАЙ ГАЛІНЫ ААТ «ГРОДНА АЗОТ» ВЫКАНАЛАСЯ 60 ГАДОЎ