У 1 квартале 2026 года аддзелам аховы працы і тэхнікі бяспекі былі ўкаранёны інавацыйныя рашэнні, накіраваныя на мінімізацыю рызык і павышэнне эфектыўнасці кантролю за выкананнем патрабаванняў па ахове працы.
Асноўныя дасягненні:
Аўтаматызацыя асобных працэсаў аховы працы:
аўтаматызаваны працэс кантролю за выкананнем патрабаванняў па пытаннях аховы працы пры допуску работнікаў да самастойнай працы;
запушчаны ананімны Telegramт-бот па ахове працы, з дапамогай якога можна паведаміць аб небяспецы, пазначыць на парушэнне, паведаміць аб няспраўнасці, унесці прапанову, запытаць інфармацыю;
запушчана кругласутачная гарачая лінія па пытаннях аховы працы;
аўтаматызаваны працэс падліку паказчыка бяспекі па пытанням забеспячэння работнікаў сродкаў індывідуальнай абароны;
аўтаматызаваны працэс фарміравання нарада-допуску на выкананне работ павышанай небяспекі;
створана рассыланне, якое паведамляе кіраўнікоў структурных падраздзяленняў аб даце наступнай праверкі ведаў па пытаннях аховы працы работнікаў.
Павышэнне кваліфікацыі па ахове працы:
13 кіраўнікоў і спецыялістаў прайшлі павышэнне кваліфікацыі па тэме "Ахова працы".
Абнаўленне аптэчак першай дапамогі:
На прадпрыемстве праведзена поўная замена аптэчак першай дапамогі на ўніверсальныя камплекты, якія адпавядаюць актуальным нормам.
Вынікі 1 квартала паказваюць: абраны курс на аўтаматызацыю, павышэнне ўзроўню ведаў і адкрытую камунікацыю дакладны. Але галоўнае - гэта стаўленне кожнага з нас. Новая аптэчка спрацуе, а чат-бот адкажа, але спыніць небяспечнае дзеянне можа толькі чалавек, які абвык думаць аб бяспецы. У 2 квартале працягнем ўкараненне лічбавых прылад, і, як заўсёды, чакаем вашых сігналаў. Разам зробім вытворчасць больш бяспечнай.