На пасяджэнні Савета канцэрна разгледжаны вынікі работы арганізацый канцэрна «Белнафтахім» у 2023 годзе і задачы па выкананню паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2024, паведаміла прэс-служба канцэрна «Белнафтахім». Таксама ўдзел у пасяджэнні прыняў Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Пётр Пархомчык.
Выступаючы з асноўным дакладам, старшыня канцэрна Андрэй Рыбакоў адзначыў, што ў 2023 годзе галіной у цэлым выкананы вытворчыя паказчыкі і забяспечана рытмічная работа арганізацый.
Забяспечаны рост аб'ёмаў выпуску па ўсіх асноўных відах дзейнасці і палепшаны якасныя паказчыкі вытворчасці. Так, глыбіня перапрацоўкі нафты ў 2023 годзе склала амаль 87% (у 2022 годзе — 85%).
Дзякуючы прымяненню метадаў інтэнсіфікацыі здабычы нафты за кошт нарошчвання свідравання і павышэння эфектыўнасці геолага-тэхнічных мерапрыемстваў, укараненню перспектыўных тэхналогій, якія ўключаюць шматстадыйны гідраразрыў пласта, кіслотную апрацоўку свідравін, перавыкананы план па здабычы нафты.
Вытворцамі хімічнай прадукцыі таксама забяспечаны рост аб'ёмаў, у тым ліку па выпуску цыклічных вуглевадародаў, серы, метанолу, эмаляў і лакаў, поліамідаў у першасных формах і іншых прадуктаў.
Павялічана вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі на 7,2 працэнта да ўзроўню 2022 года, у тым ліку гумавых пальчатак у 1,6 раза.
Дасягнутыя ў мінулым годзе паказчыкі далі магчымасць у поўным аб'ёме задаволіць патрэбнасці ўнутранага рынку ў прадуктах нафтаперапрацоўкі, хіміі і нафтахіміі.
Праз сетку АЗС забяспечаны рост на 2 працэнты паставак паліва і звадкаванага газу на беларускі рынак.