У студзені 2024 года падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб Дзяржаўным знаку якасці», 29 сакавіка — пастанова Савета Міністраў аб парадку прысваення гэтага знака. Як і каму ён будзе прысуджацца?
Першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова расказала БелТА, што Дзяржаўны знак прысвойваецца харчовым і прамысловым таварам для насельніцтва, прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння, вырабленымі юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з такімі крытэрыямі, як бяспека, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць і эстэтычнасць .
Знак якасці не прысвойваецца тытунёвым вырабам, нетытунёвым нікацінзмяшчальным вырабам, вадкасцям для электронных сістэм курэння, узбраенню і ваеннай тэхніцы, харчовым прадуктам, атрыманым з выкарыстаннем генетычна мадыфікаваных мікраарганізмаў, а таксама прадукцыі, да якасці якой прад'яўляліся прэтэнзіі кантрольна-наглядных органаў на працягу папярэдняга года.
Вытворца атрымлівае знак на два гады, на працягу якіх мае права выкарыстоўваць яго ва ўсіх сваіх суправаджальных дакументах, упакоўцы, маркіроўцы.
Акрамя таго, для вытворцаў, удастоеных Знака якасці, прадугледжаны шэраг ільгот і прэферэнцый.