У студзені 2024 года быў падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб Дзяржаўным знаку якасці». Больш за 200 прадпрыемстваў краіны прадставілі свае заяўкі на прысваенне Дзяржаўнага знака якасці больш як на 600 найменняў прадукцыі. У іх ліку і ААТ «Гродна Азот» (уключаючы філіял «Завод Хімвалакно»), УП «АзотХімФортыс», якія прэтэндуюць на прысваенне Дзяржаўнага знака якасці для прадукцыі: карбамід прыляраваны, кісларод вадкі медыцынскі, нітка поліамідная тэкстураваная BCF, вяроўкі высокатрывалыя статычныя «FORTIS-static» тып А, дыяметрам 10, 11, 12 мм.
Прадукцыя прэтэндэнтаў будзе ацэньвацца па пяці паказчыках:
» бяспека,
» экалагічнасць,
» інавацыйнасць,
» тэхналагічнасць,
» эстэтычнасць.
Паказчык «Эстэтычнасць» вызначаецца шляхам анлайн-галасавання.
Прагаласаваць за нашу прадукцыю можна ў тэматычным раздзеле «Дзяржаўны знак якасці» на партале «ЯКАСЦЬ.БЕЛ», у намінацыі «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння».
Кожны спажывец можа прыняць удзел у галасаванні толькі АДЗІН раз (паўторнае галасаванне ўлічвацца не будзе!).
Удзел у галасаванні можна прыняць да 26 ліпеня 2024 года.