Якасць не заўсёды вымяраецца выключна лічбамі. Ёсць вобласці, у якіх толькі сам чалавек можа палепшыць гэты паказчык. У прамой залежнасці з прафесійным узроўнем работнікаў і іх матывацыяй знаходзіцца якасны ўзровень вытворчых працэсаў у ААТ «Гродна Азот».
У цэху АЗН адным з мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года якасці, з'яўляецца правядзенне конкурсу па вызначэнні лепшай змены і лепшага работніка па прафесіі. Мэта мерапрыемства — павышэнне тэхналагічнай дысцыпліны ў персаналу змен, фарміраванне асабістай і калектыўнай адказнасці за вынікі сваёй працы, узровень культуры вытворчасці. У конкурсе бралі ўдзел усе аддзяленні цэха АЗН.
Лепшая змена вызначалася па такіх крытэрыях, як захаванне тэхналагічнай дысцыпліны, культуры вытворчасці, супрацьпажарнага рэжыму і патрабаванняў па ахове працы. Згодна з распрацаваным Палажэннем аб конкурсе кожны член цэхавай камісіі выстаўляў зменам ацэнкі па пяцібальнай сістэме па ўсіх крытэрыях па выніках работы за квартал. Выніковыя значэнні па кожнай змене сумаваліся. Такім чынам быў вызначаны пераможца.
Па выніках работы за першы квартал 2024 года ў намінацыі «Лепшая змена» першае месца заняла змена нумар 3 (начальнік змены Сяргей Кашко). Другое месца ў змены №1 (начальнік змены Вячаслаў Гайдук). Трэцяе месца падзялілі паміж сабой змены №2 і №4 (начальнікі змен Раман Лебедзь і Аляксандр Сельвесюк).
Пры вызначэнні пераможцы ў намінацыі «Лепшы работнік па прафесіі» па выніках работы за квартал кіраўнікі аддзяленняў уносілі на разгляд прозвішчы работнікаў, кіруючыся такімі ж крытэрыямі ацэнкі, як і ў папярэдняй намінацыі. Старшыня конкурснай камісіі, яго намеснік і старшыня цэхавога камітэта шляхам адкрытага галасавання вызначылі пераможцаў. Імі сталі Алена Емяльянава, апаратчык гашэння вапны (к. 2052); Дзмітрый Слаута, апаратчык піроліза (к. 2015); Дзмітрый Чачэраў, апаратчык піролізу (к. 3013); Аляксандр Бырда, машыніст газадуўных машын (к. 3013); Лілія Нікалайчык, апаратчык абяссольвання (к. 2025, 3030); Аляксандр Міхневіч, апаратчык выпарвання (к. 2054Б); Віктар Гіржон, машыніст кампрэсарных установак (к. 2054Б); Аляксей Талецкі, машыніст РУМ (к. 2054Б); Яўген Стасюкевіч, апаратчык нейтралізацыі (к. 2054Б); Ядвіга Шарапа, апаратчык падрыхтоўкі сыравіны і водпуску паўфабрыкатаў і прадукцыі (к. 373).
Цэх АЗН віншуе пераможцаў! Людзі працы па праве заслугоўваюць, каб калегі бачылі ў іх сваіх герояў, а працавітасць і прафесіяналізм сталі меркай поспеху і прызнанні.