Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» вядзе адлік сваёй гісторыі ад 17 лістапада 2007 года. Менавіта ў гэты дзень адбылося пасяджанне ўстаноўчага З'езда, на якім былі разгледжаны пытанні стварэння аб'яднання ў маштабе рэспублікі і зацверджаны Статут. 470 дэлегатаў — прадстаўнікоў рэгіёнаў і сталіцы — выбралі Старшыню РГА «Белая Русь» і Рэспубліканскі Савет, куды ўвайшлі 85 чалавек.
12 снежня 2007 года Міністэрства юстыцыі Беларусі зарэгістравала Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь». Абласныя, раённыя і пярвічныя арганізацыі, якія існавалі да названых падзей, у адпаведнасці са Статутам і рашэннем устаноўчага з'езда сталі састаўной часткай рэспубліканскага аб'яднання. Пры стварэнні РГА «Белая Русь» выкарыстоўваўся багаты і пазітыўны вопыт работы Гродзенскай абласной арганізацыі, створанай яшчэ ў 2004 годзе. Завяршэнне арганізацыйнай пабудовы РГА «Белая Русь» дазволіла больш актыўна і разам працаваць усім яе членам без выключэння. Да І З'езда актыў праводзіў работу па стварэнню пярвічных арганізацый, а рабочая група па стварэнню Праграмы рыхтавала праект, які быў адобраны на пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь» 25 чэрвеня 2008 года.
25 кастрычніка 2008 года ў Малой Зале Палаца Рэспублікі адбыўся І З'езд РГА «Белая Русь». Ён сабраў 380 дэлегатаў з больш як 82 тысяч членаў ад усіх абласцей і г. Мінска.
На I З'ездзе была падсумаваная праца за час, які мінуў з моманту Устаноўчага З'езда, які адбыўся 17 лістапада 2007 гады. У парадку дня пасяджэння былі разгледжаны два пытанні: аб прыняцці Праграмы РГА «Белая Русь» і аб даабранні членаў у Рэспубліканскі Савет. З дакладамі выступілі Старшыня РГА «Белая Русь» Аляксандр Радзькоў і прадстаўнікі ад абласных і Мінскай гарадской арганізацый. Праект праграмы быў ухвалены.
Цяпер у РГА «Белая Русь» уваходзіць 6 абласных і Мінская гарадская арганізацыя; налічваюцца 149 раённых і гарадскіх, а таксама 7167 пярвічных арганізацый. 10 з іх — арганізацыі па вытворчаму прынцыпу (500 чалавек і больш).
Асноўнымі задачамі РГА «Белая Русь» з'яўляюцца:
У адпаведнасці з рашэннем Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 30 студзеня 2008 года нумар 65 была зарэгістравана першасная арганізацыя ААТ «Гродна Азот» рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».
На сённяшні дзень на ўліку ў першаснай арганізацыі прадпрыемства знаходзяцца 122 чалавекі.
Арганізацыя стваралася на аснове ўсвядомленага добраахвотнага ўступлення ў аб'яднанне «Белая Русь» членаў працоўнага калектыву прадпрыемства ў мэтах згуртавання здаровых сіл грамадства, у інтарэсах забеспячэння стабільнасці развіцця краіны і дабрабыту ў жыцці народа. Такая мэта вызначана Статутам і Праграмай аб'яднання «Белая Русь».
ААТ «Гродна Азот» — адно з прадпрыемстваў, якое складае фундамент айчыннай эканомікі, а значыць, аснову дабрабыту жыхароў нашай краіны. Калектыў нашага прадпрыемства выдатна ўсведамляе меру адказнасці перад краінай, правільна разумее сваю галоўную задачу і робіць усё, што ад яго залежыць, для забеспячэння ўстойлівага функцыянавання і развіцця флагмана беларускай эканомікі.
А паколькі калектыў — гэта тыя самыя людзі, якія працуюць у цэхах, аддаюць заводу веды, вопыт, фізічныя і душэўныя сілы, то адміністрацыя прадпрыемства павінна стварыць для завадчан ўмовы, пры якіх яны маглі б працаваць з поўнай аддачай, мелі ўпэўненасць у тым, што ёсць магчымасць вырашыць жыллёвае пытанне, паўнацэнна адпачыць і аздаравіцца разам са сваёй сям'ёй, развіваць здольнасці дзяцей у секцыях і клубах, адправіць дзіця на аздараўленне ў летні перыяд і г. д. Для рэалізацыі гэтых магчымасцей кіраўніцтва прадпрыемства імкнецца не проста выплачваць людзям дастойную заработную плату, але і бярэ на сябе абавязацельствы ўдзельнічаць у вырашэнні бытавых і іншых жыццёвых праблем працаўнікоў прадпрыемства.
На працягу ўсяго перыяду дзейнасці нашай пярвічнай арганізацыі сумесна з адміністрацыяй прадпрыемства, прафкамам, членамі БРСМ, БСЖ праводзяцца мерапрыемствы, якія садзейнічаюць згуртаванню працоўнага калектыву, умацаванню працоўнай дысцыпліны, павышэнню якасці прадукцыі, укараненню новых тэхналогій, а таксама рашэнню задач па паляпшэнню ўмоў працы, сацыяльных умоў работнікаў, арганізацыі адпачынку, спорту, падтрымкі і дапамогі людзям, якія трапілі ў бяду. Члены нашай арганізацыі прымаюць актыўны ўдзел у рэалізацыі дзяржаўных праграм дзяцінства і мацярынства, удзяляюць увагу ветэранам і шматдзетным сем'ям.
У задачы арганізацыі не ўваходзіць арганізацыя вольнага часу, забаў або размеркаванне даброт сярод членаў арганізацыі. Работнік, які добра працуе, любіць сваю радзіму, прапагандуе здаровы лад жыцця, падтрымлівае курс, які забяспечвае стабільнае развіццё краіны, з'яўляецца патэнцыйным членам грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Таму адным з галоўных напрамкаў дзейнасці пярвічнай арганізацыі з'яўляецца прыцягненне ў нашы шэрагі лепшых людзей калектыву, пры гэтым неабходна праводзіць тлумачальную работу ў калектывах, рэкламаваць мэты і задачы нашай арганізацыі.
Старшыня ВА РГА «Белая Русь» ААТ «Гродна Азот» Павел Мікалаевіч Лісоўскі.
Кантакты
Адрас: 230013, г. Гродна, пр-т Касманаўтаў, 100
Тэлефон: 8 (0152) 79-42-04
Афіцыйны сайт РГА "Белая Русь" - belayarus.by