ПА ГА «БРСМ» ААТ «Гродна Азот» была зарэгістраваная рашэннем Гродзенскага гарвыканкама ад 16 студзеня 2008 года.
Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» з'яўляецца правапераемнікам камсамола Беларусі, Саюза моладзі Беларусі, Беларускага патрыятычнага саюза моладзі, Беларускага саюза моладзі. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята 6 верасня 2002 г. на аб'яднаўчым з'ездзе.
Членам ГА «БРСМ» можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна жывуць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА «БРСМ».
Мэта ГА «БРСМ» — стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічання развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах неабыякавых людзей, тых, хто не збіраецца сядзець склаўшы рукі, а сам гатовы прыкласці свае сілы, выкарыстоўваць свае здольнасці для таго, каб зрабіць больш цікавым, яркім, асэнсаваным сваё жыццё і жыццё сваіх аднагодкаў.
Кожны з нас мае ідэі, задумы, творчыя планы. Рэалізаваць іх можна са сваімі аднадумцамі. Кожны малады чалавек павінен мець магчымасць быць пачутым, абмеркаваць пытанні, якія яго хвалююць, з іншымі зацікаўленымі людзьмі (аднагодкамі, прадстаўнікамі старэйшага пакалення, экспертамі, прадстаўнікамі ўлады), даведацца, што ён можа зрабіць для вырашэння існуючых праблем, а таксама атрымаць падтрымку сваіх далейшых дзеянняў. БРСМ — па-сапраўднаму адзіны моладзевы саюз. Працуючы ў ім, мы выступаем не толькі як жыхары свайго горада, працаўнікі свайго прадпрыемства, але і як прадстаўнікі беларускай моладзі. Мы адчуваем сябе часткай нашай Радзімы, часткай Рэспублікі Беларусь.
На сенняшні дзень у ПА ГА «БРСМ» ААТ «Гродна Азот» дзень зарэгістраваны 857 чалавек.
Кожны прадстаўнік БРСМ — уладальнік маладзёжнага білета новага ўзору, які актываваў на сайце mahc.by 19-значны нумар, указаны на маладзёжным білеце можа скарыстацца сістэмай лаяльнасці гандлёвых і сэрвісных кампаній, якія ўваходзяць у партнёрскую сетку Autоhelp, а таксама прыняць удзел у эксклюзіўных акцыях як у г.Менску і абласных цэнтрах, так і ў невялікіх населеных пунктах па ўсёй Беларусі.
Сакратар ПА ГА «БРСМ» ААТ «Гродна Азот» — Кацярына Станіславаўна Вяленда, 79-43-30.
Намеснік сакратара ВА ГА «БРСМ» ААТ «Гродна Азот» —
Намеснік сакратара ВА ГА «БРСМ» ААТ «Гродна Азот» па пляцоўцы філіяла «Завод Хімвалакно» — Ірына Аляксандраўна Багдановіч, 39-19-29.
Адрас: 230013, г. Гродна, пр-т Касманаўтаў, 100.
Афіцыйны сайт Гродзенскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» - brsm.grodno.by