Асноўная місія аднаго з буйнешых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь адкрытага акцыянернага таварыства «Гродна Азот» — максімальна поўнае забеспячэнне патрэбнасцей айчыннага аграпрамысловага комплексу ў азотных мінеральных удабрэннях, а хімічнай галіны краіны — у капралактаме, метаноле і іншых відах прадукцыі. Забяспечваючы яе высокія канкурэнтаздольнасць і якасць, прадпрыемства паспяхова рэалізуе прадукцыю і на сусветным рынку.
ААТ «Гродно Азот» увесь час ставіць сваёй першачарговай задачай абнаўленне вытворчых магутнасцей і ўкараненне сучасных перспектыўных тэхналогій, захаванне і пашырэнне рынкаў збыту.