Адкрыў яе 31 жніўня ў рамках нафтагазахімічнага форуму Прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў. Падчас знаёмства з удзельнікамі выставы лідэр краіны наведаў аб'яднаны стэнд «Белнафтахіма», дзе яго вітаў старшыня канцэрна Андрэй Рыбакоў. Прэзідэнт Татарстана з цікавасцю вывучыў прадстаўленую экспазіцыю, ацаніў дасягненні прадпрыемстваў Беларусі ў галіне хімічнай прамысловасці, у тым ліку ААТ «Гродна Азот» і філіяла «Завод Хімвалакно».
Выстава дае магчымасць знайсці новыя дзелавыя кантакты. Больш за 8000 тысяч спецыялістаў з розных рэгіёнаў Расіі і замежжа наведваюць экспазіцыю. Дэлегацыя ў складзе выконваючага абавязкі намесніка генеральнага дырэктара ААТ «Гродна Азот» — дырэктара філіяла «Завод Хімвалакно» Мікалая Літвіна, намесніка начальніка аддзела маркетынгу і рэалізацыі філіяла «Завод Хімвалакно» Максіма Сарокіна, начальніка сектара аддзела рэалізацыі поліаміднай прадукцыі філіяла «Завод Хімвалакно» , начальніка аддзела матэрыяльна—тэхнічнага забеспячэння ААТ «Гродна Азот» Андрэя Крыштаповіча, начальніка аддзела інфармацыйна—аналітычнага забеспячэння і рэкламы ААТ «Гродна Азот» Алега Алёхіна і намесніка начальніка ўпраўлення закупак абсталявання і камплектацыі ААТ «Гродна Азот» Аляксея Стрэчэня знаёміцца з карыснымі ўкараненнямі новых тэхналогій і перадавымі практыкамі ў галіны на іншых прадпрыемствах.
Неад'емнай часткай форуму з'яўляецца шырокая дзелавая праграма, у рабоце якой у гэтым годзе бяруць удзел вядучыя эксперты навуковай супольнасці Расіі, Германіі, Індыі, Казахстана, Канады, Турцыі, Францыі і іншых краін, прадстаўнікі галіновых асацыяцый, міністэрстваў і ведамстваў, кіраўнікі і спецыялісты прадпрыемстваў.