З 12 па 15 кастрычніка ў Мінску праходзіць XXV Юбілейны Беларускі энергетычны і экалагічны форум.
Яго ўдзельнікамі сталі каля 200 арганізацый з 7 краін. Сярод іх і вядучыя прадпрыемствы энергетычнай галіны і прамысловасці Беларусі. Дасягненні ААТ «Гродна Азот» у складзе аб'яднанага стэнда канцэрна «Белнафтахім» прадстаўляюць інжынеры аддзелаў галоўных энергетыкаў абедзвюх пляцовак Кацярына Веленда і Віталь Місюра. Таксама форум плануюць наведаць і іншыя зацікаўленыя спецыялісты энергетычнага блока прадпрыемства.
Беларускі энергетычны і экалагічны форум Energy Expo—2021 накіраваны на прасоўванне інавацыйных тэхналогій і перадавога вопыту ў сферы энергазберажэння і энергаэфектыўнасці ў паліўна—энергетычным комплексе і прамысловасці.