Праходзіць ён у гэтыя дні ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з мэтай абмену навукова—тэхнічнымі ведамі ў галіне хімічнага і нафтахімічнага комплексу, стымулявання кантактаў паміж вучонымі і вытворцамі і прыцягнення патэнцыйных партнёраў і інвестараў.
У рамках форуму арганізавана выстава інавацыйнай прадукцыі і навукова—тэхнічных распрацовак у галіне хімічных тэхналогій і нафтагазаперапрацоўкі. Свае дасягненні там дэманструюць ААТ «Гродна Азот» і філіял «Завод Хімвалакно».