ААТ «Гродна Азот» у складзе аб'яднанага стэнда канцэрна «Белнафтахім» прымае ўдзел у XXVII Міжнароднай выставе «Нафта і газ Каспія 2022» (Caspian Oil & Gas 2022). Яна праходзіць у сталіцы Азербайджана з 1 па 3 чэрвеня ў рамках Бакінскага энергетычнага тыдня.
Выстава «Нафта і газ Каспія» — гэта самае прэстыжнае мерапрыемства ў нафтагазавай і энергетычнай сферы ў Прыкаспійскім рэгіёне. Высокі статус выставы пацвярджае штогадовы ўдзел у цырымоніі адкрыцця прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Ільхама Аліева.
У гэтым годзе традыцыйнае мерапрыемства ў чарговы раз сабрала лідэраў нафтавай індустрыі з больш чым 250 кампаній з усяго свету. Удзел у мерапрыемстве дае магчымасць ацаніць новыя тэндэнцыі развіцця нафтагазавага рынку, абмеркаваць магчымасці супрацоўніцтва, перспектывы вырашэння праблем энергетычнай бяспекі ў свеце, буйныя інвестыцыйныя праекты.