Штогод вядучы форум аграрыяў «Белагра» становіцца адной з галоўных пляцовак для дзелавых перагавораў. Шырокае кола пытанняў па забеспячэнні канкурэнтаздольнасці сельгаспрадукцыі, выкарыстанні зямельных рэсурсаў з пункту гледжання экалагічнай і эканамічнай эфектыўнасці, перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з краінамі блізкага і далёкага замежжа ў сферы вытворчасці інавацыйных тэхналогій у галіне сельскай гаспадаркі, а таксама іншыя актуальныя пытанні можна будзе абмеркаваць у ходзе тэматычных канферэнцый. і семінараў на новай пляцоўцы ў выставачным цэнтры Кітайска—Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі Камень».
Удзел у выставе таксама дае магчымасць прадпрыемствам дастойна прадставіць сваю прадукцыю, паказаць апошнія навінкі.
На выставе шырока прадстаўлены ўгнаенні і сродкі аховы раслін, тэхніка для ўнясення ўгнаенняў і аховы раслін, машыны для меліярацыйных работ, апрацоўкі і ўборкі. Сельскагаспадарчая прадукцыя, машыны, абсталяванне дэманструюцца ў тэхналагічным ланцужку з сучаснымі энергазберагальнымі тэхналогіямі ўсіх галін, звязанымі як з вытворчасцю прадукцыі, так і з яе перапрацоўкай, транспарціроўкай, захоўваннем і рэалізацыяй.
Праграма выставы напоўнена В2В сустрэчамі, практычнымі дэманстрацыямі, прэзентацыямі, майстар—класамі і конкурсамі.
Дарэчы, міжнародныя спецыялізаваныя выставы «БЕЛАГРА—2022», «БЕЛФЕРМА», «БЕЛПРАДУКТ», «ПРОДМАШ. Холад. УПАК» пройдуць у Менску з 7 па 11 чэрвеня 2022 г. у рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня.