У аўторак, 29 верасня, у Мінску распачала працу Міжнародная спецыялізаваная выстава «Хімія. Нафта і газ», якая заклікана інфармаваць спецыялістаў аб сучасным стане рынку хімічных тэхналогій, а таксама садзейнічаць прасоўванню перспектыўных навукова—тэхнічных распрацовак у галіне хіміі і экалогіі, здабычы, перапрацоўкі і транспарціроўкі нафты і газу.
Яе ўдзельнікамі з 1994 года сталі больш за 400 прадпрыемстваў і фірм з Аўстрыі, Беларусі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Італіі, Казахстана, Латвіі, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, ЗША, Узбекістана, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі, Эстоніі, Японіі. Многія з іх з'яўляюцца пастаяннымі экспанентамі, таксама як ААТ «Гродна Азот» і філіял «Завод Хімвалакно». Прадукцыя нашых прадпрыемстваў на выставе прэзентуецца на аб'яднаным стэндзе канцэрна «Белнафтахім». Працягнецца мерапрыемства да 2 кастрычніка.