3—4 кастрычніка ў Жытоміры адбудзецца форум рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны. Кірмашы, выставы, пасяджэнні, круглыя сталы, эка—форум — запланаваны вялікі маштаб мерапрыемстваў. Будуць прадстаўлены ўсе сферы супрацоўніцтва, але галоўная тэма перагавораў — эканамічнае ўзаемадзеянне на рэгіянальным узроўні. Чакаецца ўдзел у форуме кіраўнікоў абедзвюх дзяржаў. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі выступяць на пленарным пасяджэнні форуму, а потым падпішуць двухбаковыя пагадненні.
У форуме рэгіёнаў удзельнічае і ААТ «Гродна Азот». Прадпрыемства прадстаўляюць генеральны дырэктар Ігар Бабыр і яго намеснік па камерцыйных пытаннях Павел Балябін. Наша прадукцыя будзе прадстаўлена на выставе буйнагабарытнай тэхнікі: гэта аўтамабілі, гружаныя ўгнаеннямі вытворчасці ААТ «Гродна Азот» і Гомельскага хімічнага завода. У рамках мерапрыемства запланавана падпісаць тры мемарандумы.
Цяперашні форум стане ўжо другім па ліку. Першы прымаў беларускі бок — восенню мінулага года ў Гомелі. Маючая адбыцца сустрэча, паводле чаканняў удзельнікаў, павінна прынесці яшчэ большыя вынікі.