Сёння ў Мінску пачаў работу XXIV Беларускі энергетычны і экалагічны форум. У рамках мерапрыемства пройдуць міжнародныя спецыялізаваныя выставы «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра» (EnergyExpo′2019), «Oil & Gas Technologies», «Атамэкспа—Беларусь», «ЭкспаСвет», «Водныя і паветраныя тэхналогіі», «ЭкспаГорад», а таксама XXIV Беларускі энергетычны і экалагічны кангрэс.
Штогод форум становіцца месцам сустрэчы беларускіх і замежных спецыялістаў у галіне энергетыкі і экалогіі, садзейнічае пашырэнню супрацоўніцтва і абмену перадавымі распрацоўкамі. Выніковы зыход шмат у чым вызначаны маштабам мерапрыемства: выстава з'яўляецца адной з найбуйнейшых па дадзенай тэматыцы ў краінах СНД і Балтыі. Так, летась у ёй прынялі ўдзел больш за 300 арганізацый з 15 краін свету. У 2019 годзе плануюць свой удзел вядучыя прадпрыемствы энергетычнай галіны Рэспублікі Беларусь, а таксама вядомыя сусветныя брэнды — Siemens, Schneider Electric, «Расатам», «Таўрыда Электрык», Eaton, Bertsch і многія іншыя.
Традыцыйна ў выставе ўдзельнічае і ААТ «Гродна Азот» – у складзе аб'яднанага стэнда канцэрна Белнафтахім. Акрамя таго, нашы спецыялісты плануюць наведаць яшчэ шэраг мерапрыемстваў форуму, на адным з якіх выступіць з дакладам галоўны інжынер — намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Гродна Сяргей Сілівонік.
Сваю працу форум скончыць 11 кастрычніка.