Сілівонік Сяргей Леанідавіч
Дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў па Захараўскай выбарчай акрузе №30
Адрас і службовы тэлефон: 230013, г. Гродна, праспект Касманаўтаў, 100, +375 (152) 79-46-50
Біяграфія
Сяргей Леанідавіч Сілівонік прыйшоў на прадпрыемства ў 2004 годзе адразу пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
За гады працы ён пераадолеў ступені вытворчых усходаў ад апаратчыка выпарвання да начальніка ўпраўлення па рэалізацыі будаўніцтва азотнага комплексу. За гэты час асвоіў шмат сумежных прафесій, працаваў на пасадзе начальніка змены, начальніка аддзялення, намесніка начальніка цэха па тэхналогіі цэха карбамід-3. У 2014 годзе быў прызначаны начальнікам цэха аміяк-4, у 2018-м — начальнікам упраўлення па рэалізацыі будаўніцтва азотнага комплексу.
У 2018 годзе Сяргей Леанідавіч скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці», атрымаў кваліфікацыю «эканаміст-менеджэр».
З 2019 года — галоўны інжынер ААТ «Гродна Азот»
З 2021 года — першы намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер ААТ «Гродна Азот»
Праграма дзейнасці
Я выступаю ЗА:
Горад з захаваннем нацыянальнай ідэнтычнасці, гістарычнай спадчыны, традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцей.
Горад з традыцыйнай сям'ёй, развітой грамадзянскай супольнасцю, якая адпавядае нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь.
Горад з чыстымі і бяспечнымі вуліцамі, развітай жыллёвай, сацыяльнай транспартнай інфраструктурай.
Горад з высокай сацыяльнай адказнасцю бізнесу, якасным інавацыйным прамысловым і навуковым патэнцыялам.
Горад камфортны для жыцця, вучобы і працы!