Адкрыццё Музея Працоўнай Славы ААТ «Гродна Азот» адбылося ў 2013 годзе і было прымеркавана да святкавання 50-годдзя завода.
У асноўных музейных фондах, якія налічваюць больш за сотню экспанатаў, назапашаны багаты матэрыял з унікальнымі дакументамі, фатаграфіямі, вытворчымі і спартыўнымі ўзнагародамі, успамінамі ветэранаў працы розных пакаленняў. Жывую і дакладную карціну будаўніцтва і развіцця прадпрыемства ў розныя перыяды дапамагаюць узнавіць анімацыйныя макеты і дыярамы.
З экспазіцыяй музея штогод знаёмяцца сотні чалавек. Гэта дзелавыя партнёры з замежных і беларускіх кампаній, прадстаўнікі розных аб'яднанняў, работнікі прадпрыемства, ветэраны працы, навучэнцы і студэнты ўстаноў адукацыі. Для іх праводзяцца аглядныя экскурсіі. Адмысловай увагай экскурсантаў карыстаецца «панарама прадпрыемства», прадстаўленая паменшанымі — у маштабе 1:1000 — макетамі ўсіх будынкаў і збудаванняў ААТ «Гродна Азот».
Музей Працоўнай Славы беражліва захоўвае ўсё, што злучана з гісторыяй прадпрыемства.
Экскурсавод - спецыяліст па рабоце з моладдзю аддзела ідэалагічнай работы Кацярына Валер'еўна Тоўсцік.
Адрас музея: г. Гродна, праспект Касманаўтаў, 100 (заводаўпраўленне ААТ «Гродна Азот», 1 паверх).
Тэлефон: 8 (0152) 79-43-94
Рэжым працы: экскурсіі па музеі магчымыя з панядзелка па пятніцу з 9:00 да 16:30 (абед з 12:00 да 12:30) па папярэдняй дамоўленасці і ўзгадненні ўмоў і часу знаходжання.