Вялікая Айчынная вайна прынесла незлічоныя пакуты народам усяго свету.
Другая сусветная вайна аказала вялікі ўплыў на лёсы чалавецтва. У ёй удзельнічала 61 з 73 існаваўшых тады дзяржаў (80 % насельніцтва Зямлі). Ваенныя дзеянні вяліся на тэрыторыі 40 дзяржаў. Ва ўзброеныя сілы было мабілізавана 110 мільёнаў чалавек. У час Другой Сусветнай вайны ўпершыню была выкарыстана ядзерная зброя. Агульныя людскія страты дасягнулі 65 мільёнаў чалавек, менш за палову з іх забіта на франтах. Максімальныя страты панёс СССР (27 мільёнаў чалавек).
Мы мусім памятаць гераічныя традыцыі мінулага. Нельга забываць, што незалежнасць Беларусі кавалася ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Вечнай будзе наша падзяка ўсім жывым і загінуўшым героям.
Напярэдадні Дня незалежнасці савет ветэранаў ААТ «Гродна Азот», рэдакцыя газеты «Гродзенскі хімік» і калектыў заводскай друкарні павіншавалі Мікалая Мікалаевіча Кукіна — ветэрана вайны і працы — са святам.
У гэтым годзе ён для Мікалая Мікалаевіча двайны: нядаўна бюро прамысловай эстэтыкі, першым кіраўніком якога ён быў, споўнілася 50 гадоў. Знамянальная дата не засталася незаўважанай, нягледзячы на тое, што такога структурнага падраздзялення зараз няма — яно ўвайшло ў склад друкарні.
Актыўны ўдзел у мерапрыемствах 22 чэрвеня прынялі ветэраны ААТ «Гродна Азот». Дэлегацыя савета ветэранаў прадпрыемства ўсклала да помніка каля Кургана Славы жывыя кветкі, а таксама наведала воінскія пахаванні, размешчаныя ў Гродзенскім раёне. Курс ветэранаў працы ляжаў у г. п. Сапоцкін, дзе знаходзіцца брацкая магіла воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Свае патрыятычныя вершы прачытаў Мікалай Іванавіч Санько.
Каля помніка Балеснай маці былыя азотаўцы ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. Пунсовыя гваздзікі леглі да памятнага каменя, збудаванага ў гонар памежнікаў, якія прынялі першы бой, а таксама да брацкай магілы ў Сапоцкіне.
22 чэрвеня ў Гродне ў парку імя Жылібера прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
Першы намеснік старшыні гарадскога выканаўчага камітэта Барыс Фёдараў звярнуўся да прысутных са словамі: «22 чэрвеня — дзень нашай памяці і ўсенароднага смутку па загінуўшых абаронцам Айчыны. Вайна перавярнула мільёны лёсаў, забрала мільёны жыццяў. Мы смуткуем па ўсіх, хто коштам свайго жыцця выканаў абавязак перад Айчынай. Мы памятаем тых, хто прыняў першы, самы жорсткі ўдар ворага. Без іх стойкасці і гераізму не было б і Вялікай Перамогі. Мы ўдзячныя ветэранам за мір, за нашу выратаваную зямлю».
Як адзначыў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ганаровы пагранічнік Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін горада Гродна, палкоўнік у адстаўцы Рыгор Абялеўскі, воіны-пагранічнікі першымі прынялі бой і трымаліся да апошняга. Іх крывёю паліта зямля ў Прынёманскім краі. Ён заклікаў моладзь берагчы мір, заваяваны дарагім коштам, быць годнымі прадаўжальнікамі гераічных традыцый.
Да помніка загінуўшым воінам і партызанам ад кіраўніцтва вобласці, горада, працоўных калектываў былі ўскладзены вянкі і кветкі.
Ва ўрачыстых мерапрыемствах у Кургана Славы і ў парку імя Жылібера прыняла ўдзел дэлегацыя ад працоўнага калектыву і савета ветэранаў ААТ «Гродна Азот».
Музей-бус «Кветкі Вялікай Перамогі» наведаў Гродна ў рамках сумеснага патрыятычнага праекта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Дыялог пакаленняў «Кветкі Вялікай Перамогі». У гонар гэтай падзеі ў парку імя Жылібера прайшоў урачысты мітынг, на якім прысутныя ўсклалі кветкі і вянкі да помніка савецкім воінам і партызанам.
У мерапрыемстве прыняла ўдзел і дэлегацыя ААТ «Гродна Азот».
Усім ахвочым прадставілася магчымасць наведаць перасоўны музей, які нічым не адрозніваецца ад астатніх аўтобусаў. Праўда, замест пасажырскіх сядзенняў у ім размяшчаюцца экспанаты.
Гэта незвычайная выстава, якая падарожнічае па ўсёй краіне, складаецца з двух раздзелаў: «Беларусь мірная» і «Беларусь ваенная». У першай прадстаўлены прадметы побыту і адзенне даваенных гадоў. Другая палова аўтобуса адведзена пад фатаграфіі, плакаты, сцягі, узоры зброі і снарадаў, салдацкую амуніцыю, радыётэхніку. Усе экспанаты сапраўдныя, з фондаў музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і «Лініі Сталіна», уключаючы баявую шашку маршала Савецкага Саюза Івана Баграмяна.
Пасля Гродна перасовачны музей прайшоў у Брэсцкую і Гомельскую вобласці, а да Дня Незалежнасці вернецца ў беларускую сталіцу.
Таццяна Табачэнка даведалася пра вайну ў летнім ваенным лагеры побач з Ніжнім Ноўгарадам, куды яе з сям'ёй прывёз бацька, кадравы вайсковец. Ёй было 12 год.
Гэта было звычайнае лета: дзеці хадзілі басанож і жменямі елі суніцу ў лесе. Звыклы рытм адпачынку перарваўся паведамленнем па гучнагаварыцелі. «Праз фанерныя сценкі летняй хаткі пачаў даносіцца шум з вуліцы, з акна я ўбачыла беглых па сцяжынцы людзей, усе яны спыняліся ў рэпрадуктара і слухалі дыктара. Мужчынскі голас паведамляў пра вайну», — успамінае Таццяна Міхайлаўна. Па словах суразмоўцы, чуткі аб пагрозе якая насоўваецца з боку Гітлера хадзілі ў гарнізоне даўно. Абмяркоўвалі гэтую тэму за зачыненымі дзвярыма, на кухнях і толькі са сваімі. «Помню, як бацька на карце Еўропы адзначаў імклівы рух нямецкіх войскаў, і наша сям'я маральна рыхтавалася да вайны. Мала хто верыў у прыязнае стаўленне з боку Нямеччыны», — кажа Таццяна Міхайлаўна.
...У тэрміновым парадку сем'і вайскоўцаў адправілі ў Ніжні Ноўгарад, дзе ім трэба было навучыцца жыць па правілах ваеннага становішча. За некалькі дзён горад набыў змрочны выгляд. Увечары хаты апускаліся ў цемру з-за таго, што ўсім было загадана занавешваць вокны чорнай тканінай. Вуліцы хутка пусцелі. Як толькі цямнела, патрулі правяралі пропускі ў мінакоў. Жыццё ў горадзе адчувалася толькі ў чэргах да прадуктовых крам, у якіх стаялі і дзеці. «Нам пісалі на руках нумары, і мы, дзеці, у чаканні сваёй чаргі гулялі ў класікі», — кажа наша гераіня.
Яна памятае, як на фронт ішоў яе бацька: у калоне, пад гукі духавога аркестра. «Жанчыны, праводзячы сваіх блізкіх, дамовіліся не плакаць, — распавядае Таццяна Міхайлаўна, — а ўсяляк падтрымліваць іх». У хуткім часе бацька гераіні атрымаў сур'ёзнае раненне галавы і кантузію. Аднак пасля доўгай рэабілітацыі ў шпіталях вярнуўся да працы і служыў у розных частках Савецкага Саюза, удалечыні ад сям'і.
Наша суразмоўніца з дзвюма малодшымі сёстрамі і мамай пераехала да сваякоў у Пензу, а потым ва Ульянаўск. У гады вайны гераіня хутка пасталела: часта хварэла маці. Ды і яшчэ адно гора ўпала на яе: страціла малодшую сястрычку. На яе плечы клаліся недзіцячыя клопаты: нарыхтоўка дроў і вады, топка печы. Даходзіла да кур'ёзаў. Ва Ульянаўску, па просьбе бацькі, сям'і выдзелілі пакой у элітным доме. Узімку сусед, начальнік шпіталя, даў указанне вылучыць каня, каб сям'я Таццяны Міхайлаўны нарыхтавала дроў. І ёй, васьмікласніцы, прыйшлося кіраваць санямі самастойна, а ў лесе дзяўчынка, не разгубіўшыся, сабрала павозку галля.
Трэба было вучыцца, нягледзячы на цяжкасці. У школе часам было настолькі холадна, што замярзалі чарнілы, а дзеці саграваліся, робячы паўзы на гульні. У навучальны план увялі вывучэнне ваеннай справы: «Мы маршыравалі строем, вучылі азбуку Морзэ, стралялі з вінтоўкі і кідалі гранаты на далёкасць», — кажа Таццяна Міхайлаўна. На школьных канікулах былі іншыя абавязкі: і акопы капалі, і буракі палолі ў калгасе, і торф з лесам нарыхтоўвалі.
Таццяна Міхайлаўна скончыла школу ўжо ў мірны час, загартаваным, дарослым чалавекам. Пачуццё перамогі было азмрочана яшчэ адной асабістай стратай — у 1945 годзе пайшоў з жыцця бацька.
Натхніўшыся аповедам знаёмай аб прафесіі хіміка, дзяўчына вырашыла выбраць менавіта гэтую спецыяльнасць. Яна паступіла ў Маскоўскі інстытут тонкай хімічнай тэхналогіі ім. М. В. Ламаносава. Гэтыя гады таксама былі няпростыя. Даводзілася перабівацца з хлеба на ваду, прадуктаў па картцы наўрад ці хапала: «Вельмі ўдзячная маці, якая тады пражывала ва Ульянаўску і ва ўсім сабе адмаўляла, каб неяк мяне падтрымаць», — расказвае субяседніца.
Пасля размеркавання маладым спецыялістам прыбыла ў Сібір, дзе будавала завод у Ангарску. Там на турыстычным злёце пазнаёмілася з будучым мужам. Затым сям'я пераехала ў Гродна, атрымаўшы працоўныя месцы на азотнатукавым заводзе.
Мірнае жыццё Таццяны Міхайлаўны склалася ўдала. Яна выхавала двух сыноў, цяпер у яе дзве ўнучкі, унук і два праўнукі. Але нават сёння яна памятае той дзень, калі з гучнагаварыцеля мужчынскі голас паведаміў аб вайне. Бо немагчыма забыць тое, што перавярнула жыццё...
17 чэрвеня «Музей-бус «Кветкі Вялікай Перамогі» (сумесны праект БРСМ і ФПБ) прыбудзе ў Гродна. Падчас акцыі адбудзецца ўрачысты мітынг ля помніка савецкім воінам і партызанам у парку імя Жылібера.
Музей-бус будзе прымаць наведвальнікаў на пляцоўцы каля парка з 9:30 да 13:00. У яго экспазіцыі – прадметы часоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама творы беларускага мастацтва, мастацкія работы таленавітай моладзі краіны. Убачыць усё гэта зможа любы ахвочы, уваход у музей-бус бясплатны. Побач будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі «Перавязачная медыцынскага пункта батальёна», «Салдацкі прывал», «Вайна, гісторыя, людзі», «Рэкорд Перамогі», «Горад майстроў» і «Выстава зброі і спецсродкаў».
Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 71-й гадавіны Перамогі, стартавалі ўжо 6 мая. У Гродне прайшлі прыёмы ветэранаў, у парку імя Жылібера ўсклалі вянкі да брацкай магілы воінаў, якія загінулі пры вызваленні горада, у Гродзенскім абласным драматычным тэатры адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Перамогі.
З 7 траўня святочныя пляцоўкі размясцілі ва ўсіх раёнах горада для таго, каб на свята змаглі патрапіць пенсіянеры, ветэраны, маладыя бацькі, якім не заўсёды зручна дабрацца да цэнтра горада. Прайшлі тэматычныя канцэрты і конкурсы, працаваў выязны гандаль. У гэты ж дзень у раёне танцпляцоўкі ў лесапарку Пышкі была арганізавана культурна-забаўляльная праграма для ветэранаў і пажылых людзей. Шэсцем ветэранаў 9 Мая пачаліся ў Гродне ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 71-й гадавіне Вялікай Перамогі. Удзельнікі гераічных падзей прайшлі ў святочнай калоне разам з кіраўнікамі вобласці і гарады, з прадстаўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Прадстаўнікі маладога пакалення пранеслі 200 партрэтаў сваіх родных — ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
У гэты дзень гараджане сабраліся на мемарыяльным комплексе «Курган Славы», каб ушанаваць памяць загінуўшых воінаў і выказаць падзяку ветэранам вайны за вялікі подзвіг. Тут адбыўся ўрачысты мітынг.
Пасля парада войск Гродзенскага гарнізона адбылося ўрачыстае адкрыццё рэканструкцыі абарончай лініі Карбышава, названай па імені савецкага военачальніка, які будаваў перад вайной умацаванні на заходніх межах краіны. На адным з такіх рубяжоў у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны пад Гроднам савецкія войскі трымалі абарону некалькі дзён. «Лінія Карбышава» стала адным з элементаў музея воінскай славы, які ствараецца ў Гродне. У мінулым годзе па праграме стварэння музея быў рэканструяваны Курган Славы і пашырана экспазіцыя тэхнікі пад адкрытым небам, дзе выстаўлены ўзоры бранятэхнікі і артылерыі часоў вайны, а таксама сучасныя танкі і гарматы.
Гродзенцы змаглі ўбачыць рэканструкцыю бою савецкіх і нямецкіх войскаў. Рукапашную сутычку прадэманстравалі вайскоўцы 6-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады.
Тэматычную праграму арганізавалі ў парку імя Жылібера, дзе размясціўся імправізаваны партызанскі лагер і палявы шпіталь. На плошчы Леніна 9 траўня прайшла выстава рэтра-аўтамабіляў.
Канцэртна-забаўляльная праграма чакала ўдзельнікаў святочных мерапрыемстваў на пляцы Савецкай. Пасля канцэрта і акцыі «Праспяваем Дзень Перамогі разам» неба расфарбавалася феерверкамі святочнага салюту.
Больш за 1,5 тыс. жыхароў Гродзенскай вобласці далучыліся ў Дзень Перамогі да абласной патрыятычнай акцыі ГА «БРСМ» «І ў памяці навекі імёны...».
У Гродне і ва ўсіх раёнах вобласці ў святочных калонах людзі пранеслі партрэты сваіх сваякоў, якія прайшлі дарогамі вайны. Акцыя абласнога камітэта ГА «БРСМ» «І ў памяці навекі імёны...» толькі ў абласным цэнтры сабрала больш за 600 удзельнікаў.
У тэматычныя групы, створаныя ГА «БРСМ», было даслана больш за тысячу імёнаў. Яны стануць асновай для стварэння віртуальнага абласнога музея славы аб пакаленні вайны Гродзеншчыны.
Удзельнікі абласной патрыятычнай акцыі, у ліку якіх былі і работнікі ААТ «Гродна Азот», у складзе святочнай калоны разам з ветэранамі, кіраўніцтвам вобласці і горада прайшлі па праспекце Касманаўтаў да Кургана Славы і далучыліся да ўрачыстага мітынгу, а таксама ўсклалі вянкі і кветкі да Вечнага. агню.
Ужо стала добрай традыцыяй напярэдадні Дня Перамогі ўшаноўваць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны — былых работнікаў прадпрыемства.
Начальнік аддзела сацыяльнага развіцця Віктар Рамуальдавіч Русак, старшыня савета ветэранаў ААТ «Гродна Азот» Лідзія Ільінічна Рымарчук, намеснік старшыні прафсаюзнага камітэта Валерый Тадэвушавіч Балінскі наведалі былых франтавікоў, павіншавалі іх з 9 Мая і ўручылі ім прадуктовыя наборы і «Паштоўкі ветэрану».
Напярэдадні Вялікага свята Перамогі быў праведзены конкурс на лепшую паштоўку ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, у якім удзельнічалі дзеці і ўнукі работнікаў і ветэранаў працы ААТ «Гродна Азот».
У конкурсе бралі ўдзел дзеці з 3,5 да 14 гадоў. Работы былі прадстаўлены ў разнастайных тэхніках: малюнак, аплікацыя, дэкупаж, ікебана.
Камісія ў складзе рэдактара інфармацыйна-рэдакцыйнага аддзела А. В. Пракаповіч, старшыні ГА «БСЖ» Л. В. Лебедзевай, спецыяліста інфармацыйна-рэдакцыйнага аддзела Р. І. Карацай, намесніка кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна па г. Гродна Ж. А. Грыцкевіч вызначыла пераможцаў конкурсу ў трох узроставых групах.
1 месца — Валерыя Сак (7 гадоў), маці Марына Сак (ЦАТК).
2 месца — Анастасія Кавальчук (8 гадоў), маці Вольга Масленікава (аддзел лагістыкі); Кірыл Мядзюха (7 гадоў), маці Алена Мядзюха (праектна-канструктарскае ўпраўленне); Марыя Сак (3 гады), маці Марына Сак (ЦАТК); Павел Лебедзеў (5 гадоў), маці Лілія Лебедзева (ЦАТК); Улад Катовіч (7 гадоў), маці Кацярына Катовіч (праектна-канструктарскае ўпраўленне).
1 месца — Дар'я Семчук (11 гадоў), маці Наталля Семчук (бухгалтэрыя); Анастасія Баброўская (10 гадоў), маці Ганна Баброўская (праектна-канструктарскае ўпраўленне); Вераніка Пацэнка (10 гадоў), маці Таццяна Пацэнка (аддзел цэнаўтварэння).
2 месца — Уладзіслаў Сабко (11 гадоў), бабуля Ніна Сабко; Вікторыя і Ангеліна Мікіты (11 гадоў).
1 месца — Майя Сабко (14 гадоў), бацька Ігар Сабко (улік па зборы-адгрузцы металалому); Аляксандр Картаўцаў (13 гадоў), маці Ірына Картаўцава (цэх КИПиА), дзядуля Уладзімір Ермакоў.
Усе паштоўкі былі падораны напярэдадні святкавання 9 Мая ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны і напярэдадні дня Вялікай Перамогі, у холе корпуса 115 (прахадная) размешчаны фотастэнд «Ніхто не забыты, нішто не забыта».
Экспазіцыя аформлена работнікамі друкарні ААТ «Гродна Азот». Яна ўключае ў сябе архіўныя здымкі часоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама асабістыя фатаграфіі ўдзельнікаў ваенных падзей, перададзеныя іх дзецьмі і ўнукамі — былымі і цяперашнімі работнікамі «Азота».
Запрашаем усіх жадаючых!
3 мая 2016 года галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і ДУК «Гродзенская областная навуковая бібліятэка імя Карскага» праводзяць мерапрыемствы ў межах областнай акции «Чытаем разам» – «Летапіс вялікага Подзвігу».
Месца правядзення — тэрыторыя Новага замка. Пачатак — у 13:00.
Удзел у мерапрыемстве прымуць прадстаўнікі мясцовай улады, прадпрыемстваў і арганізацый Гродна, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і інш.
Мерапрыемствы праекта «Кветкі Вялікай Перамогі», які ўпершыню стартаваў у год 70-годдзя Вялікай Перамогі па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, будуць праходзіць да 3 ліпеня па ўсёй краіне.
Цэнтральным з іх стане опэн-эйр, падчас якога 8 мая на Кастрычніцкай плошчы Мінска разгорнецца маштабная разнапланавая інтэрактыўная экспазіцыя. Гродзенская вобласць прадставіць пяць тэматычных пляцовак: «Рэкорд Перамогі», «Вайна, гісторыя, людзі», «Салдацкі прывал», «Алея памяці», «Перавязачная медыцынскага пункта батальёна». Мерапрыемствы ў рамках праекта «Кветкі Вялікай Перамогі» пройдуць паўсюдна ва ўсіх кутках Гродзенскай вобласці.
Конкурс на лепшую паштоўку «Паштоўка ветэрану», прысвечаны 71-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, праводзіцца з мэтай далучэння падлеткаў і моладзі да вывучэння гісторыі Айчыны, выхавання пачуцця патрыятызму, любові да сваёй краіны і роднага краю, а таксама выхавання ў маладых людзей актыўнай жыццёвай пазіцыі. Задачай конкурсу ставіцца абуджэнне цікавасці моладзі да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца першасная арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» ААТ «Гродна Азот» і інфармацыйна-рэдакцыйны аддзел.
Удзельнікамі могуць быць дзеці і ўнукі работнікаў або ветэранаў працы ААТ «Гродна Азот». Узрост удзельнікаў: з 5 да 15 гадоў.
Праца павінна адлюстроўваць тэму конкурса. Паштоўка можа быць выканана ў любым стылі, з выкарыстаннем розных матэрыялаў, павінна змяшчаць невялікі віншавальны тэкст і рэквізіты выканаўцы: прозвішча, імя, узрост. Да паштоўкі прыкладаецца інфармацыя аб месцы працы (для пенсіянераў — адрас), тэлефон і прозвішча, імя бацькі (бабулі або дзядулі).
Працы прымаюцца да 25 красавіка ў ІРА (корпус 115, 4 паверх). Узнагароджанне прызёраў адбудзецца не пазней за 09.05.2016.
Камісія вызначае прызёраў конкурсу ў 3-х узроставых групах (5–8 гадоў, 9–11 гадоў, 12–15 гадоў).
Склад камісіі: старшыня камісіі — старшыня п / аб ГА «БСЖ» Л. В. Лебедзева; члены камісіі: cпецыяліст ІРА Р. І. Карацай, рэдактар ІРА А. В. Пракаповіч, член прэзідыума «БСЖ» А. В. Патуціна, сакратар п/о «БРСМ» А. А. Хартановіч, старшыня рады маладых работнікаў В. А. Салаўёва, намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна Ж. А. Грыцкевіч.
Паштоўкі пераможцаў будуць пакінуты ў музеі ААТ «Гродна Азот», лепшыя — уручаны перад святкаваннем 9 мая ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі.
Кантактная інфармацыя: Лілія Васільеўна Лебедзева, тэл. 76-29, lebedeva@azot.com.by.
«Зорка нашай Вялікай Перамогі» — гэта Міжнародны грамадска-патрыятычны праект, які аб'яднае больш за сто гарадоў Расіі, Абхазіі, Беларусі, Кітая, Паўднёвай Асеціі. Пяць маршрутаў праекта, якія пачынаюцца ў Архангельску, Брэсце, Севастопалі, Дэрбэнт і на востраве Рускі (Прыморскі край), будуць увасабляць пяць прамянёў зоркі на Сцягі Перамогі.
Галоўная задача акцыі — захаванне гістарычнай памяці аб подзвігу шматнацыянальнага савецкага народа. У кожным горадзе па маршруце руху ўдзельнікі праекта будуць перадаваць ветэранскім і маладзёжным патрыятычным арганізацыям для далейшага выкарыстання ў масавых патрыятычных акцыях сімвал эстафеты Памяці — маштабную копію Сцяга Перамогі.
6 красавіка патрыятычная акцыя «Аўтамарш эстафета Памяці «Зорка нашай Вялікай Перамогі» прыбыла ў Гродна. Апоўдні ў гарадскім парку імя Жылібера адбыўся мітынг, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі расійскага боку і працоўных калектываў, у тым ліку і ААТ «Гродна Азот», моладзь, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніцтва Гродна.
Копія Сцяга Перамогі была ўрачыста перададзена на захоўванне Гродзенскаму гісторыка-археалагічнаму музею.
Старшыня Гродзенскай гарадской Рады дэпутатаў Анатоль Нікіцін звярнуўся да прысутных са словамі прывітання: «Не выпадкова, менавіта адгэтуль, з заходніх меж Савецкага Звяза, бярэ свой пачатак адзін з маршрутаў дадзенага праекту. 75 гадоў таму Гродзенская зямля ў ліпені 1941 года адна з першых прыняла на сябе ўдар гітлераўскай армады. Захапляючыся вялікім подзвігам бацькоў і дзядоў, мы захоўваем у сваім сэрцы любоў і павагу да іх, ганарымся іх здзяйсненнямі. Гэта нашыя карані, гэта тое, што звязвае чалавека з айчынай зямлёй, з Радзімай».
Таксама да гараджан звярнуўся ветэран Вялікай Айчыннай вайны, ветэран Пагранічных войск, Ганаровы грамадзянін Гродна, Ганаровы пагранічнік Рэспублікі Беларусь Рыгор Абялеўскі.
Пад гукі аркестра ўдзельнікі мітынгу ўсклалі жывыя кветкі да падножжа брацкай магілы воінаў і партызан.
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны стаў самым папулярным музеем Беларусі ў 2015 годзе. У мінулым годзе ён пераадолеў адзнаку ў 552 тыс. наведванняў. Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» наведалі 416,2 тыс. разоў, а Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» - 407,9 тыс. Яны занялі ў рэйтынгу другое і трэцяе месцы адпаведна. Усяго за 2015 год адзначаецца 6,3 млн наведванняў 157 беларускіх музеяў, у якіх налічваецца амаль 3,3 млн экспанатаў асноўнага фонду.
22 сакавіка стартавала абласная патрыятычная акцыя «І ў памяці навекі імёны...». На пляцоўцы па вуліцы Савецкай прагучаць ваенныя песні, успаміны ветэранаў аб Вялікай Айчыннай вайне. Усе прысутныя атрымаюць улёткі з апісаннем таго, як стаць удзельнікам акцыі.
Да 25 сакавіка ў сацыяльных сетках будуць створаны інтэрнет-супольнасці, дзе можна размясціць фота члена сям'і, які ваяваў на фронце або ў партызанскіх атрадах. Такія інтэрнет-старонкі стануць віртуальным музеем памяці пакалення Вялікай Айчыннай вайны.
У Дзень Перамогі ва ўсіх рэгіёнах вобласці пройдуць шэсці жыхароў з партрэтамі родных і блізкіх — удзельнікаў вайны. На завяршальным этапе акцыі плануецца выданне памятнай кнігі Гродзенскай вобласці «І ў памяці навекі імёны...».