Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» з'яўляецца правапераемнікам камсамола Беларусі, Саюза моладзі Беларусі, Беларускага патрыятычнага саюза моладзі, Беларускага саюза моладзі. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята 6 верасня 2002 г. на аб'яднаўчым з'ездзе.
Членам ГА «БРСМ» можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна жывуць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА «БРСМ».
Моладзь Беларусі - brsm.by
ПА ГА «БРСМ» ААТ «Гродна Азот» была зарэгістраваная рашэннем Гродзенскага гарвыканкама ад 16 студзеня 2008 года.
Сакратар ПА ГА «БРСМ» ААТ «Гродна Азот» — Кацярына Станіславаўна Вяленда.
Намеснік сакратара ВА ГА «БРСМ» ААТ «Гродна Азот» па пляцоўцы філіяла «Завод Хімвалакно» — Ірына Аляксандраўна Багдановіч.
Мэта ГА «БРСМ» — стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічання развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах неабыякавых людзей, тых, хто не збіраецца сядзець склаўшы рукі, а сам гатовы прыкласці свае сілы, выкарыстоўваць свае здольнасці для таго, каб зрабіць больш цікавым, яркім, асэнсаваным сваё жыццё і жыццё сваіх аднагодкаў.
Кожны з нас мае ідэі, задумы, творчыя планы. Рэалізаваць іх можна са сваімі аднадумцамі. Кожны малады чалавек павінен мець магчымасць быць пачутым, абмеркаваць пытанні, якія яго хвалююць, з іншымі зацікаўленымі людзьмі (аднагодкамі, прадстаўнікамі старэйшага пакалення, экспертамі, прадстаўнікамі ўлады), даведацца, што ён можа зрабіць для вырашэння існуючых праблем, а таксама атрымаць падтрымку сваіх далейшых дзеянняў. БРСМ — па-сапраўднаму адзіны моладзевы саюз. Працуючы ў ім, мы выступаем не толькі як жыхары свайго горада, працаўнікі свайго прадпрыемства, але і як прадстаўнікі беларускай моладзі. Мы адчуваем сябе часткай нашай Радзімы, часткай Рэспублікі Беларусь.
На сенняшні дзень у ПА ГА «БРСМ» ААТ «Гродна Азот» дзень зарэгістраваны 857 чалавек.
Кожны прадстаўнік БРСМ — уладальнік маладзёжнага білета новага ўзору, які актываваў на сайце mahc.by 19-значны нумар, указаны на маладзёжным білеце можа скарыстацца сістэмай лаяльнасці гандлёвых і сэрвісных кампаній, якія ўваходзяць у партнёрскую сетку Autоhelp, а таксама прыняць удзел у эксклюзіўных акцыях як у г.Менску і абласных цэнтрах, так і ў невялікіх населеных пунктах па ўсёй Беларусі.