Турыстычны клуб «КРОКІ» ААТ «Гродна Азот» — адзін з дзеючых і самых шматлікіх турыстычных клубаў у Гродзенскай вобласці.
Т/к «КРОКІ» ААТ «Гродна Азот» быў адкрыты пры прафсаюзным камітэце прадпрыемства ў 1981 годзе на чале са старшынёй Барсуком Аляксандрам Мікалаевічам.
Першапачаткова і да гэтага часу профільным відам турызму ў клубе з'яўляецца водны. У 2011 годзе была адкрыта секцыя каякінгу, як маладзейшага і экстрэмальнага віду воднага турызму. Каманда па тэхніцы воднага турызму — шматразовы чэмпіён і прызёр Гродзенскай вобласці, прызёр чэмпіянату Рэспублікі Беларусь.
Утварыліся таксама і іншыя секцыі турызму — веласіпеднага з 2008-га года і пешаходнага з 2010-га. Турысты-«крокаўцы» ААТ «Гродна Азот» здзяйсняюць паходы па такіх рэгіёнах як Карпаты, Крым, Карэлія, Запаляр'е, Каўказ, Алтай, Саяны, Памір.
КАЛЯНДАР ТУРЫСТЫЧНЫХ ПАДЗЕЙ – 2020
Спіс мерапрыемстваў можа змяняцца і дапаўняцца, пра актуальную інфармацыю можна даведацца t.me/krokiGrodno.
Паходы выхаднога дня арганізуюцца па меры фармавання групы.
Старшыня турыстычнага клуба «КРОКИ» — Надзея Сыманюк
Інструктар — Надзея Мікалаеўна Упітэр.
Адрас: пр-т Касманаўтаў, 100 («Рубанаўка», 2-гі паверх) Тэл.: 8 (0152) 79-45-80
МАРШРУТЫ РЭК БЕЛАРУСІ
Kayak.by
КАЯК Барысаў
Турыстычны інфармацыйны цэнтр — РТСС — Гродзенскае аддзяленне
Рэспубліканскі турысцкі спартыўны саюз — РТСС