Асноўнымі відамі прадукцыі, што вырабляецца ААТ «Гродна Азот», з'яўляюцца аміяк вадкі тэхнічны, азотныя ўгнаенні (карбамід, карбаміда-аміячная сумесь — КАС, сульфат амонію, аміячная вада) і капралактам. Акрамя гэтага, выпускаюцца метанол, серная кіслата і олеум, слабая азотная кіслата, паліва біядызельнае, дыяксід вугляроду вадкі, а таксама розныя тавары народнага спажывання.
Тэхналагічная структура ААТ «Гродна Азот» уключае ў сябе наступныя вытворчасці:
Прадпрыемства мае развітую інфраструктуру дапаможных цэхаў, якія ажыццяўляюць рамонт і тэхнічнае абслугоўванне ўсіх відаў абсталявання, выраб запасных частак, аказанне паслуг іншым арганізацыям, а таксама работнікам аб'яднання і жыхарам горада. Супрацоўніцтва з навукова-даследчымі інстытутамі і шэрагам буйнейшых фірм, наяўнасць адпаведных навуковых падраздзяленняў дазваляюць забяспечваць пастаяннае ўдасканаленне тэхналогій з мэтай паляпшэння якасці прадукцыі і зніжэння яе сабекошту, эфектыўнай аховы навакольнага асяроддзя.