ЭЛЕКТРОННЫ ЗВАРОТ
Патрабаванні да электронных зваротаў
Электронныя звароты павінны змяшчаць:
· найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
· прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) (у выпадку звароту юрыдычнай асобы - поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) ) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты);
· выклад сутнасці звароту;
Электронныя звароты выкладаюцца на беларускай ці рускай мове.
Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца дакументы ў электронным выглядзе, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Сутнасць электроннага звароту не можа выкладацца праз спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы. Тэкст звароту павінен паддавацца чытанню. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.
Пры невыкананні вышэйзгаданых патрабаванняў электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці.
Абярыце таксама адпаведную тэматыку, гэта дапаможа адправіць паведамленне адпаведнаму спецыялісту.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» з улікам унесеных змяненняў ад 28 чэрвеня 2022 г. № 176-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», якія ўступілі ў сілу з 2 студзеня 2023 г., падача заяўнікамі электронных зваротаў у адрас прадпрыемства ажыццяўляецца з 2 студзеня 2023 г. толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Дзяржаўная адзіная (інтэграваная) рэспубліканская інфармацыйная сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.