Мэтавая падрыхтоўка спецыялістаў – гэта атрыманне адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту для далейшай працы на прадпрыемстве. Падставай для ўдзелу ў конкурсе пры паступленні ў ВНУ з'яўляецца дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста паміж абітурыентам, установай адукацыі і прадпрыемствам.
ААТ «Гродна АЗОТ» прадастаўляе магчымасць заключыць дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы ў ВНУ нашай краіны (Дзённая форма атрымання адукацыі) спецыялістаў па запатрабаваных на прадпрыемстве спецыяльнасцях.
Пералік спецыяльнасцей
Для заключэння дагавора аб мэтавай падрыхтоўцы і далейшага працаўладкавання на ААТ "Гродна Азот" вам неабходна прайсці 9 крокаў:
1. Выбіраеце спецыяльнасць і вну для навучання;
2. Падайце заяўку да 15 студзеня (Прозвішча, Імя, дата нараджэння, месца пражывання, школа, установа адукацыі, спецыяльнасць, кантакты вучня і бацькоў, характарыстыка са школы з указаннем сярэдняга бала і адзнак па профільных прадметах не ніжэй за 7 балаў, медыцынская даведка).
3. Праходзьце сумоўе са спецыялістамі прадпрыемства, па выніках якога прымаецца рашэнне аб заключэнні мэтавага дагавора;
4. Падпісваеце з прадпрыемствам дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы (спасылка на Дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў, рабочых, служачых);
5. Падаеце дакументы ў абраны ВНУ для атрымання адукацыі па спецыяльнасці, названай у дагаворы;
6. Здаеце АДНО ўступнае выпрабаванне па прадмеце, які вызначаны установай адукацыі як прадмет першага профільнага выпрабавання;
7. Удзельнічаеце ў АСОБНЫМ конкурсе сярод абітурыентаў, якія паступаюць па дагаворах аб мэтавай падрыхтоўцы;
8. Паступаеце ў ВНУ і атрымліваеце вышэйшую адукацыю па абранай спецыяльнасці;
9. У адпаведнасці з Дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы заключаеце кантракт на 5 гадоў і прыступаеце да працы ў ААТ «Гродна Азот».
Тэлефоны для даведак:
Начальнік аддзела падрыхтоўкі кадраў Валерыя Вячаславаўна Жаваранак - тэл. 79 44 85
Вядучы інжынер па падрыхтоўцы кадраў Алена Уладзіміраўна Рудак - тэл. 79 43 03