Дзяржаўных узнагарод удастоены 96 прадстаўнікоў розных галін за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у забеспячэнне абараназдольнасці краіны і ўмацаванне грамадскага парадку, развіццё сельскай і дарожнай гаспадаркі, чыгуначнага і нафтаправоднага транспарту, заслугі ў сферах адукацыі, навукі, культуры, мастацтва і спорту. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
У адпаведнасці з указам медаля «За працоўныя заслугі» ўдастоены трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці філіяла «Азот Агра» УСП «Новы Двор-Агра» Станіслаў Патук.