Сайт газеты: gazeta.azot.by
"Гродненский химик" в социальных сетях и мессенджерах:
Гісторыя газеты
Газета «Гродзенскі хімік» — карпаратыўнае выданне адкрытага акцыянернага таварыства «Гродна Азот» — заснавана ў 1969 годзе, яе першы нумар выйшаў 1-га мая тыражом 2000 экзэмпляраў. Гэта была першая гродзенская шматтыражная газета, яе рэдактарам стаў Я.С.Яцунскі, а праз некаторы час — У.І.Зайцаў.
Выходзіць з перыядычнасцю 1 раз у тыдзень (на працягу 1996 года — 1 раз у 2 тыдні), па суботах.
З 1969 г. газета друкавалася на 4 старонках фармату А3. З 2005 года аб'ём газеты — 6 старонак (4 старонкі інфармацыйныя, 2 — праграма тэлеперадач), з 2012 года — 8 інфармацыйных старонак, з 2020 — 4 старонкі ў колеры. З 2025 года аб'ём газеты — 4 поўнакаляровыя старонкі. Газета друкуецца ў УПКП «Магілеўская аблдрукарня імені Спірыдона Собаля». На сённяшні дзень тыраж складае 8261 экзэмпляр
Калектыў рэдакцыі ўваходзіць у склад аддзела камунікацый ААТ «Гродна Азот».
Назва «Гродзенскі хімік» не мянялася з дня заснавання газеты.
Узнагароды і дыпломы
Дыплом II ступені і Ганаровая грамата Міністэрства ўгнаенняў, Цэнтральнага Камітэта прафсаюза рабочых хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці па выніках спецыялізаванага конкурсу галіновых газет (1984 г.);
Дыплом пераможцы абласнога агляду-конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ пытанняў прафсаюзнага жыцця, прысвечанага 100-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі (2004 г.);
Дыплом за трэцяе месца ў штогадовым галіновым конкурсе шматтыражных газет па асвятленні дзейнасці арганізацый Белхімпрафсаюза ў абароне сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў працоўных (2008 г.);
Ганаровая грамата за актыўнае і плённае супрацоўніцтва з газетай «Рэспублiка» і правядзенне масавай працы сярод чытачоў (2009 г.);
Удзячнасць за плённае супрацоўніцтва і інфармацыйную падтрымку ў асвятленні дзейнасці кампаніі МТС у Гродзенскай вобласці (2009 г.);
Дыплом пераможцы гарадскога конкурсу СМІ «Залаты алень Гродна» ў намінацыі «За зацвярджэнне маральных каштоўнасцяў» (2010 г.);
Дыплом за актыўны ўдзел у штогадовым галіновым конкурсе шматтыражных газет па асвятленні дзейнасці арганізацый Белхімпрафсаюза ў абароне сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў працоўных (2010 г.);
Дыплом за першае месца ў рэспубліканскім творчым конкурсе на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў работы арганізацый, якія ўваходзяць у склад канцэрна «Белнафтахім», у намінацыі «Карпаратыўныя СМІ» (2010 г.); •Дыплом за перамогу ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы маладзёжнай тэматыкі» гарадскога конкурсу СМІ «Залаты алень Гродна» (2011 г.);
Дыплом за перамогу ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы па тэме спорту і здаровага ладу жыцця» гарадскога конкурсу СМІ «Залаты алень Гродна» (2011 г.);
Дыплом «Лепшы інфармацыйны партнёр часопіса «Веснік Белнафтахіма» ў 2010–2011 гг.» (2011 г.);
Падзяка за актыўны ўдзел у штогадовым галіновым конкурсе шматтыражных газет па асвятленні дзейнасці арганізацый Белхімпрафсаюза ў абароне сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў працоўных (2011 г.);
Дыплом за перамогу ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы моладзевай тэматыкі» гарадскога конкурсу СМІ «Залаты алень Гродна» (2012 г.);
Падзяка за актыўны ўдзел у штогадовым галіновым конкурсе шматтыражных газет па асвятленні дзейнасці арганізацый Белхімпрафсаюза па абароне сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў працоўных (2012 г.);
Дыплом за перамогу ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы па тэме спорту і здаровага ладу жыцця» гарадскога конкурсу СМІ «Залаты алень Гродна» (2013 г.);
Ганаровы дыплом за трэцяе месца ў штогадовым галіновым конкурсе шматтыражных газет па асвятленні дзейнасці арганізацый Белхімпрафсаюза ў абароне сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў працоўных (2013 г.);
Ганаровы дыплом за другое месца ў штогадовым галіновым конкурсе шматтыражных газет па асвятленні дзейнасці арганізацый Белхімпрафсаюза ў абароне сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў працоўных (2014 г.);
Ганаровы дыплом за першае месца ў штогадовым галіновым конкурсе шматтыражных газет па асвятленні дзейнасці арганізацый Белхімпрафсаюза ў абароне сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў працоўных (2015 г.);
Дыплом пераможцы Гродзенскага абласнога конкурсу сродкаў масавай інфармацыі на лепшыя матэрыялы па прафсаюзнай тэматыцы ў спецыяльнай намінацыі «Прыз чытацкіх сімпатый» (2016 г.);
Падзяка за актыўны ўдзел у штогадовым галіновым конкурсе шматтыражных газет па асвятленні дзейнасці арганізацый Белхімпрафсаюза ў абароне сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў працоўных (2016 г.);
Ганаровы дыплом за другое месца ў штогадовым галіновым конкурсе шматтыражных газет па асвятленні дзейнасці арганізацый Белхімпрафсаюза ў абароне сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў працоўных (2017 г.);
Дыплом III ступені ў намінацыі «Карпаратыўныя СМІ» за ўдзел у рэспубліканскім творчым конкурсе на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў працы арганізацый, якія ўваходзяць у склад канцэрна «Белнафтахім» (2018 г.);
Дыплом Рэспубліканскага камітэта Белхімпрафсаюза за СММ-прасоўванне інфармацыі аб дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі (2019 г.).
Дыплом Рэспубліканскага камітэта Белхімпрафсаюза за папулярызацыю дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі і фарміраванне здаровага ладу жыцця работнікаў прадпрыемства (2020).
Дыплом Рэспубліканскага камітэта Белхімпрафсаюза за папулярызацыю дзейнасці першаснай прафсаюзнай арганізацыі і фарміраванні здаровага ладу жыцця работнікаў прадпрыемства (2021).
Дыплом за актыўнае ўзаемадзеянне з пазаштатнымі аўтарамі, асвятленне культурна-масавага і спартыўнага жыцця работнікаў прадпрыемства па выніках 2021 года (2021).
Ганаровы дыплом за перамогу ў Рэспубліканскім галіновым конкурсе шматтыражных газет Рэспубліканскага камітэта Белхімпрафсаюза (2022).
Дыплом Рэспубліканскага камітэта Белхімпрафсаюза за асвятленне дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі, яе эфектыўную працу ў рэалізацыі прынцыпаў сацыяльнага партнёрства і серыю публікацый, прысвечаных 60-годдзю прадпрыемства (2023).
Дыплом Рэспубліканскага камітэта Белхімпрафсаюза за вернасць прафсаюзнай тэматыцы, рэгулярнае і паслядоўнае асвятленне дзейнасці прафсаюзнага камітэта (2024).
Дыплом пераможцы у намінацыі «Лепшае інфармацыйнае супрацоўніцтва» ў абласным конкурсе на лепшае асвятленне жыцця і дзйнасці прафсаюзных арганізацый (2025).
Кантакты
Аддзел камунікацый Адрас: праспект Касманаўтаў, 100 (заводакіраванне), 6-ты паверх E-mail: okm@azot.by
Падпіска
Газета «Гродзенскі хімік» распаўсюджваецца па гадавой падпісцы сярод работнікаў і ветэранаў ААТ «Гродна Азот» толькі ў Гродне і Гродзенскім раёне. Падпісная кампанія праводзіцца ў снежні кожнага года.
Аформіць ведамасную падпіску можа таксама любая арганізацыя.
Кошт падпіскі на 2026 год — 52 руб.
Адказы на часта зададзеныя пытанні
Калі газета не прыйшла ў пачатку года — звярніцеся ў рэдакцыю.
Калі газета не прыйшла разава на працягу года — звярніцеся ў паштовае аддзяленне па месцы жыхарства, магчымы збой дастаўкі.
Пры неабходнасці змяніць адрас падпіскі (напрыклад, у сувязі з пераездам) — звярніцеся з дастаўкай у паштовае аддзяленне па старым месцы жыхарства і аплаціце паслугу пераадрасацыі.