Завадское радыё «Голас хіміка» выходзіць у эфір на пляцоўцы ААТ «Гродна Азот» тры разы на тыдзень па панядзелках, серадах, пятніцах; на пляцоўцы філіяла «Завод Хімвалакно» — два разы на тыдзень па аўторках і чацвяргах.
Карэспандэнт і дыктар радыё — Іна Буткевіч.
Гукааператары — Аляксей Урбановіч, Сяргей Калбаска.
Час эфіру:
ААТ «Гродна Азот» - 11:00; 15:00 і 21:00 (паўторы ранішняй перадачы)
Філіял «Завод Хімвалакно» -14:00
Праграма ўключае ў сябе выпуск навін (навіны Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага рэгіёну, канцэрна «Белнафтахім», ААТ «Гродна Азот, філіяла «Завод Хімвалакно» і унітарных прадпрыемстваў), тэматычныя рубрыкі («Урокі гісторыі» — пра знакавыя гістарычныя падзеі, «Залаты фонд» — аб перадавых работніках прадпрыемства, «Справы моладзевыя», «Наша здароўе», «Спорт» і інш.), актуальныя інфармацыйныя матэрыялы ад арганізацый горада (ІМПЗ, АУС, установы аховы здароўя), музычныя віншаванні з асабістымі знамянальнымі падзеямі і датамі, аб'явы .
Рэгулярна праводзяцца прамыя тэлефонныя лініі сувязі з прадстаўнікамі гарадской улады, работнікамі аховы здароўя, органаў унутраных спраў і інш.
Кантакты
Тэлефон: 8 (0152) 79-48-67 Факс: 8 (0152) 79-41-66 E-mail: iro@azot.com.by, butkevich@azot.com.by Адрас: праспект Касманаўтаў, 100, корпус 115 (цэх сувязі), 4-ты паверх.