Адкрылася нарада з абвяшчэння вынікаў правядзення ў Рэспубліцы Беларусь адзінага дня галасавання — 25 лютага 2024. Яўка выбаршчыкаў у цэлым па рэспубліцы склала 73,09%, па Гродзенскай вобласці — 76,90%. В. а. намесніка генеральнага дырэктара па сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай рабоце Дзмітрый Габрыельчык павіншаваў усіх з праведзенымі выбарамі, адзначыў зладжаную работу ініцыятыўных груп, членаў выбарчай камісіі, наглядальнікаў і ўсіх, хто прыняў непасрэдны ўдзел у выбарах дастойных дэпутатаў. Падкрэсліў ён і той факт, што выбарчы ўчастак нумар 127, арганізаваны на базе інтэрната ААТ «Гродна Азот», прызнаны ўзорным — 93 працэнты яўкі ўсіх выбаршчыкаў.
Начальнік ОПБ УПБіАТ Анатоль Сідлярэвіч у сваім дакладзе агучыў важныя моманты, якія тычацца маніторынгу выканання заканадаўства аб ахове працы ў ЦРТА і механічным цэху РМВ, праведзеным тэхнічным інспектарам канцэрна «Белнафтахім; аб правядзенні выбарачнай праверкі Гродзенскім гарадскім аддзелам па НС і рабоце дзяжурных у выхадныя дні. Праверка пажарнага стану на дзвюх пляцоўках ААТ «Гродна Азот» будзе датычыцца адпаведнасці інструкцый, давядзення да работнікаў пажарных інструктажоў. Адмысловая ўвага будзе звяртацца таксама на захоўванне гаручых рэчываў і матэрыялаў. Пратаколам пажарна-тэхнічнай камісіі было даручана праверыць гатоўнасць нашых структурных падраздзяленняў, асабліва вытворчых цэхаў, на прадмет адпаведнасці. У цэлым супрацьпажарны стан на адпаведным узроўні, але ёсць некалькі пытанняў, якія датычацца пажарна-эвакуацыйных усходаў. Пытанні агучаны — меры будуць прынятыя.
Аб праведзеных у 2023 годзе унітарнымі прадпрыемствамі работах па графіках рамонтаў падрабязна расказаў намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах Дзмітрый Гарошка. Праца УП «АзотХімФортыс» ацэнена высока, даведзеныя паказчыкі выконваюцца ў тэрмін. Што тычыцца УП «АзотСпецТранс» і «АзотСэрвіс» — даведзеная праграма выканана, але з нязначнымі недахопамі, якія абумоўлены па большай ступені вялікай колькасцю аб'ектаў, якія адносяцца да УП, якія патрабуюць многіх відаў рамонтных работ.
Па плане мерапрыемстваў, прадугледжаных у рамках Года якасці, з дакладам выступіў дырэктар УП «АзотСпецТранс» Юрый Наско. Па частцы захавання нарматыўных тэрмінаў тэхнічнага абслугоўвання чыгуначных шляхоў і прылады-SCP: для падвышэння якасці выкананых прац выкананы падзел манцёраў на дзве брыгады, у сваю чаргу ў кожнай брыгадзе будзе падзел на два звяна. Гэтая мера накіравана на штодзённы маніторынг каэфіцыента ўдзелу кожнага работніка пры правядзенні пэўных работ і паляпшэнне культуры вытворчасці — на падставе гэтага таксама будзе праводзіцца прэміраванне. На чыгуначным участку на сённяшні дзень знаходзяцца 8 манеўровых лакаматываў, абсталяваныя ў адпаведнасці з патрабаваннямі бяспекі, сістэмамі кругласутачнага відэаназірання. Таксама УП «АзотСпецТранс» даў справаздачу аб аптымізацыі працы сайта, на якім адлюстроўваецца поўны спектр тэхнікі, актуальная інфармацыя паслуг і кошт. У планах — магчымасць ажыццяўляць зваротную сувязь са спажыўцамі паслуг.
Вынікі правядзення гадавой інвентарызацыі на дзвюх пляцоўка ААТ «Гродна Азот» у цэлым атрымалі станоўчую ацэнку. Па кожным з выяўленых недахопаў праведзена тлумачальная работа і прыняты адпаведныя меры. Правядзенне інвентарызацыі рэгулюецца Законам РБ і з'яўляецца абавязковым.
Таксама на пасяджэнні начальнік цэха сувязі Аляксандр Бакей падрабязна расказаў аб рабоце, якая праводзіцца ў 2023 годзе, а таксама ў рамках Года якасці. Засяродзіў увагу на забяспечанасці неабходным абсталяваннем, мадэрнізацыйных мерапрыемствах за апошнія гады, умовах закупкі і тэхнічнага абслугоўвання ва ўмовах санкцыйнага ціску, таксама адказаў на пытанні, якія датычацца паляпшэння мабільнай сувязі на вытворчай пляцоўцы ААТ «Гродна Азот».
Завяршэннем аператыўнай нарады традыцыйна стала абмеркаванне найбольш актуальных і хвалюючых наша прадпрыемства тэм: медыцынскае абслугоўванне работнікаў, змяненні ў падатковым заканадаўстве, пытанні дзяржзакупак сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны, змяненні ў Законе «Аб рэкламе» і іншыя.