Адкрыла сустрэчу кіраўнікоў выступ в. а. намесніка генеральнага дырэктара па сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай рабоце Дзмітрыя Габрыельчыка, які расказаў аб старце датэрміновага галасавання ў рамках выбарчага працэсу 2024 года.
Бягучая электаральная кампанія стане найбуйнейшай у гісторыі незалежнай Беларусі. У адзіны дзень галасавання — 25 лютага — беларусам трэба будзе абраць 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і больш за 12,5 тысячы дэпутатаў мясцовых Саветаў. Вынікі абвесцяць не пазней за 1 сакавіка. Выбаршчыкі Гродна атрымаюць тры бюлетэні: для галасавання за кандыдата ў дэпутаты абласнога і гарадскога Савета дэпутатаў, а таксама за кандыдата ў дэпутаты Ніжняй палаты Парламента — Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, якая з'яўляецца адным са складальнікаў заканадаўчай улады краіны.
— Важны голас кожнага, а рэалізаваць сваё права — абавязак кожнага грамадзяніна, — падкрэсліў Дзмітрый Ігаравіч і нагадаў, што кожны выбаршчык можа даведацца пра месцазнаходжанне свайго ўчастка для галасавання на сайце Цэнтрвыбаркама.
Начальнік аддзела сацыяльнага развіцця Павел Лісоўскі праінфармаваў аб паслугах, якія аказваюць даччыныя ўнітарныя прадпрыемствы «АзотСэрвіс» і «АзотСпецТранс» структурным падраздзяленням ААТ «Гродна Азот». Ацэнка якасці выкананых работ праводзіцца кіраўнікамі — непасрэднымі заказчыкамі работ, у адпаведнасці з чым, адзначыў генеральны дырэктар Ігар Ляшэнка, павінен быць вызначаны адзіны аб'ектыўны стандарт, кантроль і зваротная сувязь выканаўцы. Звыш 260 тысяч рублёў затраціў Наймальнік у асобе ААТ «Гродна Азот» на мыццё і хімчыстку спецадзення сваіх работнікаў.
Камбінат грамадскага харчавання не толькі дае магчымасць паўнацэнна абедаць у заводскіх сталовых, але і забяспечвае асаблівую катэгорыю работнікаў ААТ «Гродна Азот» лячэбна-прафілактычным і спецыяльным харчаваннем: у дзень абслугоўваецца больш за 100 талонаў па 2 рацыёне, больш за 500 — па 5-му. Агульная сума, якую прадпрыемства, накіроўвае на гэтыя мэты, склала 2,8 млн рублёў.
Добра знаёмая і папулярная сярод хімікаў сфера паслуг «АзотСэрвіса» — аздараўленчыя праграмы. У санаторыі «Жамчужына» распрацаваны спецыяльныя медыцынскія комплексы, на рэгулярным праходжанні якіх настойвае кіраўніцтва прадпрыемства з мэтай прафілактыкі і лячэння прафесійных захворванняў. Для работнікаў, якім паказана праходжанне лячэбнага комплексу па накіраванні ўрача, прадугледжана магчымасць накіравацца ў заводскую здраўніцу па-за чаргой. За 2023 год прадпрыемства дапамагло набыць каля 1600 пуцёвак на праходжанне санаторна-курортнага лячэння ў «Жамчужыне» (1,38 млн рублёў склала льгота, аплачаная прадпрыемствам).
Аб добрай якасці паслуг «АзотСэрвіса» сведчыць адсутнасць абгрунтаваных прэтэнзій і рэкламацый — працягваючы тэму аздараўлення, дырэктар УП «АзотСэрвіс» Дзмітрый Сямчук адзначыў рост попыту на паслугі басейна аздараўленчага цэнтра. У адпаведнасці з запатрабаванасцю ў наведвальнікаў (працэнт запаўняльнасці наблізіўся да 88) генеральным дырэктарам пастаўлена задача па распрацоўцы дадатковых мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне даходнасці АЦ. Дадатны фінансавы вынік для прадпрыемства намеціцца і па выніку закрыцця ўчастка шкляных цяпліц ЦПГ, абслугоўванне якіх патрабавала сур'ёзных і нерэнтабельных укладанняў. Рашэнне па рабоце ўчастка цяплічнай гаспадаркі на пляцоўцы філіяле «Завод Хімвалакно» складзецца па выніках даходу 2024 года.
У рамках праграмы «Якасць» у «АзотСэрвісе» будзе працягвацца ўваходны кантроль сыравіны, якая паступае, і гатовых вырабаў — страў і паўфабрыкатаў КГХа, а сваю фірмовую прадукцыю — фірмовыя пяльмені ўласнай вытворчасці — прадпрыемства рыхтуе да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе «Прадукт года». Кантрольнае ацэначнае анкетаванне грамадскага харчавання правядзе і зводная група прадстаўнікоў КРУ, УНІНСВ, прафсаюза.
Абавязацельствы па рэалізацыі шырокага кола мерапрыемстваў да Года якасці ўзялі на сябе ўсе унітарныя прадпрыемствы. Так, адна з кропак кантролю ў «АзотСпецТрансе» — якасць абслугоўвання чыгуначных шляхоў, у «АзотХімФорцісе» запланавана развіццё вытворчасці, аснашчэнне лабараторыі АТК, а ў «Азот Рэм Строе» упор зроблены на абнаўленне тэхнічнай базы. Пры гэтым першачарговая задача для ўсіх пляцовак, якую паставіў генеральны дырэктар Ігар Ляшэнка, — своечасовая атэстацыя кадраў і праца з маладымі спецыялістамі, якая дазволіць паскорыць павышэнне кваліфікацыі.
Таксама падчас вытворчай нарады разгледжана справаздача кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення па праверцы фінансава-гаспадарчай дзейнасці унітарных прадпрыемстваў і вынікі асобных праверачных мерапрыемстваў КРУ. Паколькі папярэднія вынікі ўказалі на неабходнасць павышэння патрабаванняў да ўліку таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, у шэрагу службаў выдадзены аператыўныя распараджэнні па кантролі за рухам ТМК, работа па якіх сфарміруе фінальны стандарт. Таксама дадзена даручэнне намесніку генеральнага дырэктара па вытворчасці Віктару Міхневічу і першаму намесніку генеральнага дырэктара - галоўнаму інжынеру Сяргею Сіліваніку распрацаваць табелі камплектнасці па падпарадкаваных групах цэхаў.