На сустрэчы агучаны і ўзгоднены план работы на наступны тыдзень, гатоўнасць дзяжурных да маючых адбыцца доўгіх выходных, забяспечанасць сыравінай для бесперабойнай працы вытворчасці ў планавым рэжыме, заслуханы шэраг пытанняў, якія стаяць на кантролі.
Па расходах транспартных паслуг дала тлумачэнні начальнік аддзела эканамічнага аналізу Элеанора Каплунова і агучыла шэраг прапанаваных карэкціруючых мерапрыемстваў для дасягнення даведзеных паказчыкаў зніжэння затрат на легкавы аўтатранспарт на 10% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
У ходзе работы нарады таксама былі абвешчаны тэрміны выканання работ па замене і рамонце агароджы знешняй часткі перыметра вытворчай пляцоўкі ААТ «Гродна Азот». Па частцы выканання дагаворных абавязацельстваў па будаўніча-рамонтных работах даў справаздачу дырэктар УП «АзотРэмБуд» Аляксандр Галгофскі — аб'ём работ, згодна з дагаворам, выкананы.
Разгледжана пытанне па ўзгадненню штатнай колькасці УП «АзотСпецТранс».