З 5 па 10 лістапада ў Шанхаі (Кітайская Народная Рэспубліка) праходзіць Другая Міжнародная выстава імпартных тавараў і паслуг China International Import Expo. Мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы Міністэрства камерцыі КНР, Народнага ўрада г. Шанхая і праводзіцца пад эгідай Сусветнай гандлёвай арганізацыі і Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці.
ААТ «Гродна Азот» і філіял «Завод Хімвалакно» ў складзе аб'яднанага стэнда канцэрна «Белнафтахім» арганізавалі якасную падрыхтоўку друкаваных і візуальных матэрыялаў па прадукцыі прадпрыемства для адпаведнай прэзентацыі яе на выставе.
Варта адзначыць, што з ліку прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад канцэрна «Белнафтахім», ААТ «Гродна Азот» у цэлым з'яўляецца адным з лідэраў па экспарту ў Кітай выпускаемай прадукцыі.
Ад імя кампаніі ў мерапрыемстве прынялі ўдзел Павел Балябін, Фёдар Сарокін, Уладзімір Ракаў і Таццяна Раманюк.