Патэнцыял прадпрыемства прэзентуецца на аб'яднаным стэндзе канцэрна «Белнафтахім».
Удзел у форуме — гэта магчымасць знайсці новых партнёраў, даведацца пра сучасныя тэндэнцыі развіцця галіны, абмяняцца вопытам.
У дзелавой праграме, якая будзе праходзіць з 20 па 22 верасня, заяўлены канферэнцыя «Smart factory. Вопыт кампаній»; кірмаш інавацыйных распрацовак «Прамысловасць: ад інавацыі да вытворчасці»; круглы стол «Лічбавая трансфармацыя прамысловага сектара Рэспублікі Беларусь. Выклікі і перспектывы»; дыскусійная панэль «Гутарка з інвестарам. Інвестыцыі ў Смарт індустрыю ў ЕАЭС»; семінар «Перспектывы навукі хімічнай і нафтахімічнай вытворчасці» і шэраг іншых мерапрыемстваў.
Асобным пунктам форуму значыцца 18—ы конкурс зваршчыкаў Беларусі з міжнародным удзелам, у якім, як правіла, найбольш яскрава праяўляюць сябе работнікі айчынных нафтахімічных прадпрыемстваў. Сваё майстэрства прадэманструюць і прадстаўнікі нашай пляцоўкі. Гэта зваршчыкі Аляксей Бачурын (кацельна—зварачны цэх), Уладзіслаў Камар (кацельны цэх), Андрэй Маслоўскі (карбамід—4). Завадчане не першы раз удзельнічаюць у падобных спаборніцтвах і годна прадстаўляюць Таварыства.