ААТ «Гродна Азот» прымае ўдзел у 26—ым Беларускім энергетычным і экалагічным форуме Energy Expo
Свой патэнцыял нашае прадпрыемства прадстаўляе на спецыялізаванай выставе «Тэхналогіі для нафтахімічнай галіны» ў складзе аб'яднанага стэнда канцэрна «Белнафтахім».
У цэлым жа праграма форуму ўключае шэраг тэматычных экспазіцый — гэта «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра», «Інавацыйныя прамысловыя тэхналогіі», «Салон інавацыйнага транспарту «Е—ТРАНС», «АТАМЭКСПА—Беларусь», «Святлотэхнічнае абсталяванне «ЭкспаСВЕТ», «Водныя і паветраныя тэхналогіі».
У працы форуму, які чакае гасцей у Футбольным манежы да 14 кастрычніка, бяруць удзел больш за 200 арганізацый.
У дні форуму праходзяць канферэнцыі, семінары, круглыя сталы, на якіх прадстаўлены сучасныя тэхналагічныя рашэнні ў галіне энергетыкі, нафтахіміі, энергазберажэння і экалогіі.