Выстава праходзіць 25—ы раз. Сваю прадукцыю на ёй нашы прадпрыемствы дэманструюць на аб'яднаным стэндзе канцэрна «Белнафтахім».
Усяго ж на абшарах форуму прадстаўлены больш за 200 кампаній з 7 краін: Індыі, Ірана, Казахстана, Кітая, Рэспублікі Беларусь, Расіі, Турцыі. Удзельнікі мерапрыемства ў рамках выставы знаёмяцца з навінкамі рынку, праводзяць перамовы аб пастаўках, знаходзяць новых партнёраў і заключаюць узаемавыгадныя кантракты.