Міжнародная выстава «Хімія. Нафта і газ» праходзіць у Менску ў рамках беларускага прамыслова—інвестыцыйнага форума. Пачынаючы з 17 верасня на тэрыторыі аднаго з найбуйнейшых спартыўна—выставачных збудаванняў — футбольным манежы — размясціліся прэзентацыйныя стэнды кампаній, прадпрыемстваў і фірм нафтахімічнай галіны Беларусі і краін—суседак. Уключана ў работу выставы і прадукцыя ААТ «Гродна Азот» і філіяла «Завод Хімвалакно».
У цэлым жа гасцей мерапрыемства знаёмяць з сучаснымі дасягненнямі хімічнай навукі, абсталяваннем, сыравінай, тэхналогіямі і прадукцыяй хімічнай, нафтавай, нафтаперапрацоўчай і газавай прамысловасці, аўтаматызаванымі сістэмамі кіравання працэсамі здабычы, збору, транспарціроўкі, захоўвання і перапрацоўкі нафты і газу.