Падчас нарады разгледжаны пытанні, пастаўленыя на кантроль службам будаўніцтва і перспектыўнага развіцця, конкурснаму аддзелу, упраўленню закупак і абсталявання. Ад аператыўнасці і кампетэнтнай каманднай работы залежыць паспяховая рэалізацыя запланаваных праектаў па мадэрнізацыі вытворчасці аміяку і рамонтнай кампаніі, якая стартуе, падкрэсліў Ігар Васільевіч.
Кіраўнік прадпрыемства таксама засяродзіў увагу на адказным падыходзе да планавання ў структурных падраздзяленнях, кантролі за якасцю аказаных паслуг іншымі выканаўцамі, абгрунтаванасці цэхавых расходаў. Глыбокі аналіз і ўлік на месцах напрамую ўплывае на выкананне кантрольных унутраных паказчыкаў, увязаных з прэміраваннем працоўнага калектыву, персаналу асобных цэхаў і службаў. Свае тлумачэнні аб выкананні даведзеных паказчыкаў далі і кіраўнікі унітарных прадпрыемстваў. Сярод кантрольных пытанняў дырэкцыі УП — вытворчасць аб'ёму прадукцыі, адсутнасць абгрунтаваных прэтэнзій, інвестыцыйная дзейнасць.
На аператыўнай нарадзе абмеркавалі ўдзел у выставах і форумах, патэнцыйных конкурсных мерапрыемствах Года якасці, разгледзелі прапанаваныя варыянты супрацоўніцтва ў рамках імпартазамяшчэння. Частку сустрэчы прысвяцілі вывучэнню інфармацыйнай бяспекі: новы спосаб фішынгу, які выкарыстоўваюць кіберзлачынцы, — рассыланне ад імя кіраўнікоў (з падробленых акаўнтаў) з просьбай да сваіх падначаленых аб пераводзе грошай.