Пад кіраўніцтвам генеральнага дырэктара Ігара Ляшэнкі разгледжаны ключавыя аператыўныя пытанні, у тым ліку прасоўванне па шэрагу прыярытэтных праектаў ААТ «Гродна Азот». Штотыднёвыя нарады па мадэрнізацыі вытворчасцей аміяку і цэха олеума будуць праводзіцца непасрэдна пад кантролем кіраўніка прадпрыемства.
Таксама на сустрэчы абмеркавалі ўдзел у семінарах і конкурсах, накіраваных на ўдасканаленне вытворчых працэсаў і прадукцыі, падыходы ў выбары падрадных арганізацый, па рабоце з кампаніямі — патэнцыйнымі партнёрамі.
Аб навучальных праграмах і напрамках Акадэміі Упраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, шырока прадстаўленых у час рэспубліканскага Адзінага дня адчыненых дзвярэй, расказала начальнік аддзела падрыхтоўкі кадраў Іна Курдун. Склад патэнцыйных студэнтаў і слухачоў для атрымання вышэйшай адукацыі даручана падрыхтаваць АПК.
Начальнік аддзела сацыяльнага развіцця Павел Лісоўскі агучыў прапановы аб заахвочванні шэрагу актывістаў маладзёжных грамадскіх арганізацый — такую магчымасць прадугледжвае новая калектыўная дамова. Таксама генеральны дырэктар даручыў падрыхтаваць канцэпцыю прадстаўлення да ўзнагародных лістоў маладых спецыялістаў прадпрыемства па ініцыятыве саміх членаў маладзёжнага аб'яднання ААТ «Гродна Азот».