Механічная служба адыгрывае вялікую ролю ў дзейнасці любой хімічнай вытворчасці, абсталяванай вялікай колькасцю машын і апаратаў, бо якасць прадукцыі знаходзіцца ў прамой залежнасці ад іх стану. Сучасная мехслужба ААТ «Гродна Азот» аснашчана ўсімі неабходнымі сродкамі для падтрымання ў працаздольным стане парк абсталявання прадпрыемства, спецыяльнай тэхнікі, розных машын і механізмаў, што было і застаецца яе асноўнай задачай.
У 2024 годзе, які праходзіць пад дэвізам якасці, аддзелам галоўнага механіка ААТ «Гродна Азот» узяты курс на мадэрнізацыю, тэхнічнае перааснашчэнне вытворчасці, а гэта надае сур'ёзны імпульс нашаму вытворчаму сектару. Адна з асноўных умоў, якія забяспечваюць высокія тэмпы росту прадукцыйнасці працы ў прамысловасці, — пастаяннае ўдасканаленне парку тэхналагічнага абсталявання. Гэта дасягаецца перш за ўсё заменай састарэлага новым, сучасным, што заканамерна вядзе да зніжэння колькасці пазапланавых рамонтаў і прыпынкаў.
Аднак не заўсёды такая замена эканамічна апраўдана. Нярэдка шляхам канструктыўных змен асобных дэталяў і агрэгатаў ці даданні некаторых механізмаў, якія не патрабуюць вялікіх выдаткаў, састарэламу абсталяванню могуць быць забяспечаны тэхніка-эксплуатацыйныя якасці, якія дазваляюць выкарыстоўваць яго з ня меншым вытворчым эфектам. Такога роду ўдасканаленне ў канчатковым рахунку мае тую ж мэту — павелічэнне тэрміну эфектыўнага выкарыстання дзеючага абсталявання. Укараненне інавацыйных тэхналогій і рацыяналізатарскіх ідэй пры вырабе і рамонце тэхналагічнага абсталявання, прымяненне сучасных высокатэхналагічных матэрыялаў і працэсаў таксама садзейнічае росту якасці выпускаемай прадукцыі і прадукцыйнасці працы.
У рамках Года якасці аддзелам галоўнага механіка запланаваны шэраг мерапрыемстваў па ўкараненні новых тэхналогій, абсталявання і інструмента ў структурных падраздзяленнях ААТ «Гродна Азот», роўна як прымяненне сучасных высокатэхналагічных матэрыялаў і працэсаў пры рамонце. Так, для рамонту дынамічнага абсталявання праводзіцца закупка для ЦРТА лазернай сістэмы Easy-Laser XT, што дазволіць выконваць работы па цэнтроўцы валаў на шматкорпусным абсталяванні з магчымасцю спалучэння з ужо наяўнымі лазернымі сістэмамі серыі XT для зніжэння зносу вузлоў якія труцца за кошт зніжэння сіл трэння і павелічэнне рэсурсу эксплуатацыі існуючага абсталявання. Для забеспячэння якаснага рамонту і павелічэнні тэрміна службы паршнявых кампрэсарных агрэгатаў закупляецца прыбор вымярэння становішча каленчатага вала (раскепнік НТІ-90), які дазваляе вызначыць велічыню разыходжанні шчок каленчатых валаў у залежнасці ад становішча «матылёвай» шыйкі.
Укараненне ў ЦРТА тэхналогіі папярэдняга прасавання сальнікавага набівання для трубаправоднай арматуры (каля 300 штук у месяц) забяспечыць яе герметычнасць пры эксплуатацыі, памяншэнне рызыкі працёкаў працоўных асяроддзяў і павелічэнне тэрміна эксплуатацыі штокаў арматуры.
Для ЦКВ РМВ ужо закуплены і ўведзены ў эксплуатацыю шматфункцыянальны комплекс зварачнага абсталявання Lincoln Electric, выкарыстанне якога дазволіць падоўжыць тэрмін службы асноўнага тэхналагічнага абсталявання і трубаправодаў за кошт памяншэння рызыкі ўзнікнення міжкрышталітнай, нажавой (шчыліннай) карозіі ў зоне тэрмічнага ўплыву зварнога шва. Для павышэння якасці выканання падрыхтоўчых работ перад зваркай вырабаў складаных прасторавых форм закуплены і ўстаноўлены ў КЗЦ РМВ зварачна-мантажны стол з камплектам аснасткі. У механічным цэху РМВ плануецца выраб і ўвод у эксплуатацыю прыстасавання для апрацоўкі даўгамерных вырабаў на расточных станках, што дасць магчымасць павысіць якасць іх апрацоўкі пры вырабе і рамонце карпусоў апаратурнага абсталявання, трубных пучкоў цеплаабменнага абсталявання, калектараў, а таксама забяспечыць бяспеку працы і пашырыць магчымасці выкарыстання станка.
Прыведзенае вышэй — толькі малая частка мерапрыемстваў аддзела галоўнага механіка ААТ «Гродна Азот», якія даюць магчымасць значна палепшыць якасць выкананых работ, павысіць аператыўнасць і прадукцыйнасць, садзейнічаюць забеспячэнню працаздольнасці бесперапынна дзеючых установак, а таксама стабільнай і прыбытковай дзейнасці прадпрыемства.