Намеснік галоўнага інжынера — начальнік упраўлення прамысловай бяспекі і аховы працы Антон Касцоў выступіў са справаздачай аб стане аховы працы, прамысловай і пажарнай бяспекі за першы квартал. Асобна спыніўся на пытаннях, якія патрабуюць увагі ў цэхах аміяк-3, цыклагексанон-1 і службе бяспекі, — у падраздзяленнях выяўлены заўвагі, якія знізілі паказчык бяспекі. Фокус пры правядзенні агнявых работ (за справаздачны перыяд у ААТ «Гродна Азот» і філіяле «Завод Хімвалакно» выканана каля 3,8 тыс.) — на пажарнай дысцыпліне. Парушэнні, звязаныя са зместам бытовак і афармленнем нарадаў-допускаў, выяўлены ў трох падрадных арганізацый, запатрабавана прымяненне дысцыплінарных мер да адказных выканаўцаў.
Таксама Антон Аляксандравіч анансаваў шэраг праверак, якія пройдуць у красавіку. Яны закрануць ацэнку захавання патрабаванняў прамысловай бяспекі пры тэхнічным абслугоўванні і рамонце абсталявання, планава-папераджальных рамонтах. Унутраная камісія прадпрыемства будзе ацэньваць эксплуатацыю і ўтрыманне ліфтавага абсталявання, у абнаўленне якога за апошнія тры гады ўкладзены значны аб'ём фінансавых сродкаў.
Па выніках праверкі выхаднога дня (30—31 сакавіка) дзяжурнымі дадзены заўвагі па ўтрыманню будынкаў, цэхавай тэрыторыі, абсталявання ў цэхах карбамід-4, сульфату амонію, КЦЦ, КЗЦ РМВ і АПСВ, на працягу двух тыдняў у комплексным дзяжурстве прымуць удзел усе галоўныя спецыялісты.
Пытанні прапускнога рэжыму, інфармацыйнай абароны, аховы аб'ектаў адзначаны ў дакладзе службы бяспекі ААТ «Гродна Азот». Генеральны дырэктар Ігар Ляшэнка засяродзіў увагу кіраўнікоў унітарных прадпрыемстваў на няўхільным выкананні Дырэктывы №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», а таксама даручыў сваім намеснікам, якія непасрэдна курыруюць працу даччыных прадпрыемстваў, выступіць з квартальнымі справаздачамі аб выніках сумеснай працы з адміністрацыяй.
У частцы энергазберажэння ААТ «Гродна Азот» выканае даведзеныя на першы квартал паказчыкі. Ключавым аб'ектам у рамках выканання заяўленай праграмы за мінулы перыяд з'яўляецца рэканструкцыя цэха аміяк-4. Таксама прапанавана ўключыць выкананне графіка праграмы па энергазберажэнні ў пералік пытанняў балансавай камісіі і камісіі па прэміраванні для адказных цэхаў. У цэлым у 2024 годзе галоўная задача прадпрыемства — укараненне энергетычнага менеджменту, падкрэсліў галоўны энергетык Аляксей Іваноў. Мерапрыемствы выконваюцца згодна з зацверджаным планам, завершаны этап павышэння кваліфікацыі спецыялістаў прадпрыемства.
Філіял «Завод Хімвалакно» скараціў долю ПЭР у вытворчасці прадукцыі і знізіў энергаёмістасць у натуральным і грашовым выражэнні на 7,7%. З пачатку года рэалізаваны тры дадатковыя мерапрыемствы па энергазберажэнні, столькі ж трэба выканаць згодна з далейшым планам. Завяршэнне асноўнага праекта — укараненне энергаэфектыўнай броміста-літыевай халадзільнай машыны — плануецца ўжо ў другім квартале.