Сустрэча ў пашыраным складзе адкрылася інфармацыйным выступленнем прадстаўнікоў упраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна. У рамках прававой асветы працоўнага калектыву першы намеснік начальніка УУС Вячаслаў Дземідовіч і намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Аляксей Вайцешка распавялі пра асноўныя аспекты заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і супрацьдзеянні экстрэмізму. Госці нагадалі, што па-ранейшаму сярод распаўсюджаных правапарушэнняў — дзеючая падпіска на экстрэмісцкія рэсурсы. Наборы інструментаў і тэхналогій, якія маюць спецыялісты адпаведных ведамстваў, здольныя з дакладнасцю ўстанавіць час апошняй актыўнасці і асобу ўладальніка профілю, а таму высокую цану — штраф да 30 базавых велічынь і адабранне мабільнага тэлефона — плацяць у першую чаргу ахвяры ўласнай «непамятлівасці». Кантраляваць сваю стужку сяброў і супольнасцяў, аднавіць доступ да закінутых, але па-ранейшаму асабістых акаўнтаў, надзейна захоўваць паролі — асноўны спіс прафілактычных рэкамендацый.
У працяг пашыранай сустрэчы генеральны дырэктар Ігар Ляшэнка падзякаваў работнікам прадпрыемства за добрасумленнае выкананне свайго воінскага абавязку перад Радзімай і беларускім народам, выкананне пастаўленых задач і прыкладную воінскую дысцыпліну пры праходжанні ваенных збораў. Ва ўрачыстай абстаноўцы адзначылі слесара па рамонце абсталявання кацельняў і пылепадрыхтоўчых цэхаў КЦЦ Андрэя Драздова, апаратчыка падрыхтоўкі сыравіны і водпуску паўфабрыкатаў і прадукцыі цэха гідрыравання бензолу Дзмітрыя Ацьмана, кантралёра службы бяспекі Івана Доду, інжынера-электроніка цэха эксплуатацыі і абслугоўвання вытворчых электраўстановак «Завод Хімвалакно» Аляксандра Жывалеўскага і майстра па рамонце тэхналагічнага абсталявання цэха АКіКАС Ігара Журуна. Яшчэ адзін прадстаўнік АКіКАС —электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання Сяргей Шавела атрымаў у свой адрас шэраг добрых слоў за ўклад у патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі.