12 красавіка прадпрыемства наведалі прадстаўнікі Міністэрства шахт і вуглевадародаў Экватарыяльнай Гвінеі. Госці правялі перагаворы з кіраўніцтвам ААТ «Гродна Азот» на чале з генеральным дырэктарам Ігарам Ляшэнкам, а таксама азнаёміліся з вытворчасцю мінеральных угнаенняў, AUS-32 і медыцынскага кіслароду.
Рэспубліка Экватарыяльная Гвінея займае першае месца ў Афрыцы па паказчыку ВУП на душу насельніцтва і з'яўляецца адной з самых багатых і стабільных дзяржаў афрыканскага кантынента.
Магутны штуршок да ўзаемадзеяння дзвюх краін даў снежаньскі візіт у Экватарыяльную Гвінею Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Важным вынікам наведвання стала падпісанне кіраўнікамі дзяржаў дарожнай карты па развіццю супрацоўніцтва ў 2024–2026 гг. Хімічныя і аграпрамысловыя тэхналогіі — у ліку прыярытэтных напрамкаў.