Ва ўрачыстай абстаноўцы на агульным сходзе кіраўнікоў падзякавалі за высокія паказчыкі, адказнае выкананне свайго воінскага абавязку пры праходжанні навучальных збораў работнікаў прадпрыемства: падзячны ліст ад камандавання вайсковай часці 33933 паступіў па выніках службы лейтэнанта запасу — майстра па кантрольна-вымяральных прыборах і сродках аўтаматаў цэха РіА КВПіА ВААУМ Аляксандра Папенюка, а камандаванне 108 асобнага палка матэрыяльнага забеспячэння дзякуе лейтэнанту запасу — машыністу кампрэсарных установак цэха АКіКАС Аляксандру Грыбку за выключную прыстойнасць, сумленнасць і працавітасць, асабістую дысцыплінаванасць, адказнае стаўленне да выканання службы.
Аб выкананні плана рэалізацыі праінфармаваў намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Аляксей Стрэчань. Задаволіўшы сезонны попыт беларускіх аграрыяў, прадпрыемства гатова да паўнаважкага выхаду на знешні рынак. Пры гэтым, зазначыў Аляксей Аляксандравіч, квартальныя паказчыкі па экспарту і рэалізацыі прадукцыі ў фізічным аб'ёме з пачатку года таксама былі выкананы з добрымі вынікамі. Цесная работа з асноўнымі спажыўцамі дазволіла пазначыць кропкі далейшага развіцця якасці паслуг — падрабязна аб кожным напрамку і стратэгіі адгрузкі даведзена кіраўнікам цэхаў і адпаведных падраздзяленняў, частка з распрацаваных мерапрыемстваў замацавана ў стандартах прадпрыемства. Таксама адзначана станоўчая дынаміка ў рабоце УЗАіК, планавая работа па матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню прадпрыемства.
Нарошчванне ўласнага рухомага саставу для перавозкі прадукцыі абавязвае прадпрыемства ўнесці карэктывы ў агульную арганізацыйную структуру: з мэтай павышэння аператыўнасці прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў, зніжэння дакументаабароту, парадку ўзгаднення чыгуначны цэх плануецца перадаць у падпарадкаванне службе лагістыкі ААТ «Гродна Азот». Згодна з распрацаванай дарожнай картай арганізацыйныя пытанні павінны быць вырашаны да канца бягучага года.
Начальнік аддзела па распараджэнні маёмасцю і каштоўнымі паперамі Наталля Несцярэнка далажыла аб ходзе выканання ўнітарнымі прадпрыемствамі графіка планавых рамонтаў нерухомай маёмасці. Істотных заўваг па выніках праверкі АРМіКБ не ўстаноўлена, выяўленыя — ліквідаваны на сённяшні дзень. Генеральны дырэктар Ігар Ляшэнка адзначыў наладжанае ўзаемадзеянне падраздзялення з адміністрацыяй УП, добраму дыялогу і выбудаванай сістэме кантролю за будынкамі і памяшканнямі, перададзеных даччыным структурам.
У справаздачы аб рабоце аддзела тэхнічнага нагляду за першы квартал яго кіраўнік Барыс Марголь расказаў аб асноўных напрамках мэтавых і аператыўных праверак, якія ажыццяўлялі супрацоўнікі АТН у асноўных і дапаможных цэхах ААТ «Гродна Азот». Асобны акцэнт — на навучанні і замацаванні дадатковага адказнага прадстаўніка цэхавай адміністрацыі за канкрэтнымі відамі абсталявання, павышэнні ролі абслуговага персаналу ў штодзённым кантролі.